Артыст і блогер Аляксей Сапрыкін: У эміграцыі я атрымаў магчымасць быць сабой
Мог быць географам, а стаў акцёрам, выступаў у Лондане і мінскіх дварах, адсядзеў за пратэсты і вярнуў сябе дзякуючы эміграцыі. «Арт-кантэкст» паразмаўляў з беларускім артыстам і блогерам Аляксеем Сапрыкіным.
«Я мог здзейсніць самую вялікую памылку ў сваім жыцці»
«Я мог здзейсніць, напэўна, самую вялікую памылку ў сваім жыцці. Але, дзякуй богу, я не стаў географам, — смяецца Аляксей. — Я атрымаў дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскім этапе алімпіяды па геаграфіі, які даваў мне магчымасць паступіць на геафак без іспытаў. Калі табе сямнаццаць гадоў, ёсць гэты страх паступлення. Бацькі кажуць, што трэба ісці туды, бо хочуць, каб у цябе была нейкая адукацыя, а ты хочаш займацца творчасцю!»
Тады Аляксей вырашыў пайсці па шляху найменшага супраціву, пра што пашкадаваў ужо на першым семестры навучання на геафаку.
«Я на гэта ўсё гляджу і думаю пра сябе: а так можна працаваць у тэатры?»
«Я глядзеў, як яны рэпеціравалі, і мне было так цікава! Там ужо былі вядомыя мне людзі: напрыклад, Паша Гарадніцкі з гурта «РСП», які я слухаў яшчэ ў школе. А тут я бачу гэтых людзей у зусім іншым амплуа. Яны прыматалі тэлефон да мікрафоннай стойкі скотчам, уключылі скайп, з якога вяшчаў рэжысёр спектаклю Уладзімір Шчэрбань. Я на гэта ўсё глядзеў і думаў: а так можна? Мяне гэта вельмі ўразіла, і я сказаў сабе: я хачу там таксама іграць».
«Спачатку ў Fortinbras было навучанне, я займаўся з педагогамі, якія потым сталі маімі калегамі па тэатральнай сцэне. Было хваляванне і было вельмі цікава спрычыніцца да новага віду мастацтва, сучаснага дакументальнага, псіхалагічнага. Я прыйшоў у студыю восенню — і ўжо ўвесну мы зрабілі першы спектакль «Цэнтральны» з Уладзімірам Шчэрбанем. Гэты спектакль тады так стрэліў! Я адчуваў вялікі гонар за тое, што мы зрабілі».
«Гэта наркотык. Ты не можаш не граць, ты павінен выходзіць на сцэну»
Потым у Аляксея здарыўся складаны перыяд у сям’і і асабістым жыцці. Хлопец адчуваў татальную роспач, не было сілаў штосьці прыдумляць, але ён упарта працягваў хадзіць у тэатр і працаваць над сабой.
«Калі ты граеш кожны тыдзень па тры-чатыры спектаклі, а табе гэтага мала! Гэта наркотык. Ты не можаш не граць, не можаш ні пра што думаць, ты павінен выходзіць на сцэну. Мне хацелася болей і болей, я быў гатовы кожны дзень так выкладвацца. Гэта было абсалютным шчасцем, бо ты разумееш, што ты на сваім месцы, на любімай працы, ты робіш класныя рэчы і ўсё выдатна».
У 2019 годзе ў Свабодным пачалі ставіць «Сабак Эўропы» паводле твора Альгерда Бахарэвіча. Прэм’ера спектакля мусіла адбыцца ў 2020-м на сцэне тэатра Barbican у Лондане, але яе перанеслі праз пандэмію ажно на 2022-і.
Падчас пандэміі акцёры Свабоднага сышлі ў лакдаўн, але нават з дому зрабілі спектакль анлайн — «Школа для дурняў» паводле п’есы Сашы Сакалова.
«Выступы ў дварах як вострасюжэтны баявік»
Пасля выбараў 2020-га Аляксей разам з калегамі пачалі граць спектаклі ў мінскіх дварах.
Аднойчы тэатр нават выступаў у двары каля Акрэсціна, хаця і там было ўсё «схоплена», кажа Аляксей.
Потым стала халадаць, пачаліся затрыманні творцаў у дварах, было ўжо праблематычна выступаць. Першы раз мы сутыкнуліся з амапам, калі выступалі за горадам. Там была адкрытая пляцоўка, але, калі што, бегчы не было куды, ды і бессэнсоўна, супраціўляцца таксама. Яны спрабавалі вызначыць, што адбываецца, ці спажываем алкаголь і іншае. Потым перапісалі дадзеныя кагосьці з арганізатараў і з’ехалі».
«Пасля выступу я загружаў рэквізіт у машыну. Падыходзяць арганізатары і кажуць: «Тут праходзіў хлопец, які перапісаў нумары машын. Каля запраўкі стаіць бусік з амапам, будуць хапаць». Нас запрасілі дадому пасядзець, перачакаць. Гэта быў як вострасюжэтны баявік. Мы сядзелі ў адной з кватэр, усе напружаныя, і тут званок у дзверы, падымаюць дамафон, а там кажуць: «Гэта кур’ер». Мы пераглядаемся, разумеем, што зараз будзе хапун. І тут адна з жанчын кажа: «Ой, я забылася! Я ж дачцэ на народзіны сушы замовіла!»» — смяецца Аляксей.
«У кастрычніку 2021 года тэатр з’ехаў з Мінска, пасля таго як палова трупы эмігравала самастойна. Кіраўніцтва абвясціла, што 2022 год тэатр правядзе ў рэлакацыі ў Польшчы. Але не выканала сваіх абяцанняў, што мяне не задаволіла. У красавіку 2022-га падчас размовы з кіраўніцтвам тэатра мне паведамілі, што з 15 траўня спыняюць сталае супрацоўніцтва са мной. Пра што я не шкадую, бо не здрадзіў сабе».
«У эміграцыі я атрымаў магчымасць быць сабой»
Першы час у эміграцыі Аляксей пражыў у гатэлях у розных краінах — так было танней, чым здымаць сталае жытло. Хлопец кажа, што такое жыццё адлюстроўвала і псіхалагічны стан «вось-вось і вернемся ў Беларусь», была надзея.
За час эміграцыі Аляксей паспеў пажыць у Літве, Украіне, Вялікабрытаніі, Чэхіі і ўжо два гады жыве ў Варшаве. Хлопец кажа, што асяроддзе ў Польшчы спрыяльнае для беларусаў, асабліва праз тое, што можна быць спакойным за сваё легальнае знаходжанне. Таксама Аляксей кажа, што сутыкаўся ў жыцці і працы з польскімі творцамі і ніколі не было нейкага непрыязнага стаўлення, усе былі прыемнымі людзьмі.
«Ясна, што мы, творцы ў эміграцыі, перадусім прэтэндуем на штосьці — на працу, на грошы, на месца. Але я ніколі не чуў у свой бок нейкіх абвінавачанняў ці чагосьці іншага. А Варшава — гэта новы Мінск. Тут і беларускае асяроддзе, і падзеяў багата разнастайных, і месцаў».
Эміграцыя — гэта страта ці здабытак?
Але ў эміграцыі я атрымаў магчымасць быць сабой, мець уладу над сваім жыццём. Я атрымаў больш магчымасцяў, пашырэнне вобразу мыслення, свядомасці, змяніў лад жыцця. Мы пабраліся шлюбам з маёй дзяўчынай. Гэта ж выдатна! Я здабыў новых знаёмых, сяброў і калегаў. І я спадзяюся, што ўсё і далей атрымаецца».
«Забойства кабанчыка і ператварэнне яго ў прысмакі — гэта метафара нашага жыцця»
Летась Аляксей пачаў іграць у спектаклі Юры Дзівакова «Канец паўкабана» паводле твора Хельмунта Кайзэра.
«Тэатральны інстытут зрабіў рэзідэнцыю для беларускіх творцаў. Мяне адабралі, і мы сталі працаваць з Юрам. Можна было абраць тэксты для чытання з сучаснай беларускай, польскай, украінскай драматургіі. І тут Юра прыносіць «Канец паўкабана». Мы яго пачыталі, ён вельмі спадабаўся і мы пачалі размяркоўваць ролі. Польскі тэкст быў вельмі складаны, там было шмат новых словаў, але нешта ў ім было магічнае, што прыцягвала».
«Калі ты разабраўся ў тэксце, то ты ўжо быццам знаходзішся ў цёплым басейне з пенай, рознымі алеямі і солямі. Знаходзіш розныя сэнсы ў ім, абыходзішся з ім вельмі пяшчотна і інтымна, нягледзячы на яго экзістэнцыяльную важнасць».
«Затрыманні, ператрусы, катаванні, забойствы, гвалт — гэтага ў жыцці столькі! І настолькі ўкаранілася, што мы гэта ўспрымаем ужо як нешта адэкватнае. Забойства кабанчыка і ператварэнне яго ў прысмакі — гэта метафара нашага жыцця».
«У п’есе ў кныра быў спадзеў на хлопчыка Юзю, які яго пацалаваў, што той не стане такім, як гэтыя мяснікі, якія год за годам робяць адно і тое ж. Але гэты спадзеў не апраўдаўся. І што рабіць у гэтай сітуацыі? Глабальна няма адказу, а лакальна ёсць. Павінны быць нейкія каштоўнасці маралі і гуманізму».
«Паеўшы апошні раз у шэсць вечара, раніцай ты прачынаешся абсалютна галодны, без энергіі, няма сіл рэпеціраваць. Але пасля рэпетыцыі ты адчуваеш такі прыліў энергіі, выходзіш на сцэну ў зусім іншым стане. Я б яшчэ раз паўтарыў такі эксперымент!»
«Ты сядзіш без святла і цяпла ў волкай старой канюшні»
Акцёр падкрэслівае, што такія спектаклі не для беларускага гледача, а перадусім для замежнага, каб яны разумелі, што і чаму адбываецца.
«Гэта можа быць складаней, чым выйсці голым на сцэну»
Таксама Аляксей прыгадвае сваю ролю ў спектаклі «Galera», дзе акцёры дзяліліся асабістымі гісторыямі.
«Сваю гісторыю прасцей распавядаць, таму што ты ведаеш, як яе распавесці. Ты не прыдумляеш. З іншага боку, падзяліцца чымсьці інтымным заўсёды цяжка. Але тэатр менавіта пра інтымнасць, пра шчырасць і праўду. Атрымліваецца такі калектыўны псіхатэрапеўт, калі ты расказваеш нейкую сваю даўнюю гісторыю на сцэне. Гэта можа быць складаней, чым проста выйсці голым на сцэну».
ZŁO
Аляксей зрабіў некалькі трэкаў, а таксама некалькі калабарацый з іншымі беларускімі рэперамі. У сакавіку хлопцы разам выступілі на канцэрце рэпера Mandzik у Варшаве.
Якая будзе культура ў Беларусі ў будучыні?
«Яна павінна быць рознай, для рознай аўдыторыі. Перадусім павінна быць народная культура, з якой усё пайшло. Павінна быць сучаснае мастацтва, якое адпавядае сучасным трэндам. Павінны быць рэжысёры, акцёры, якія маюць сваю спецыфічную візію. Павінны быць масавыя прадукты, якія будуць даступныя шырокаму колу. Але калі казаць пра беларускую культуру ў сусветным кантэксце, то трэба адыходзіць ад капіравання, нейкай непаўнавартаснасці. Быць самімі сабой».
Каментары