Раней славацкія СМІ паведамілі, што прэм'ер Славакіі, на якога сёння зрабілі замах, паспяхова перанёс аперацыю і знаходзіцца ў стабільным стане. Аднак жа афіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што насамрэч аперацыя яшчэ працягваецца.
Па словах міністра ўнутраных спраў Славакіі Матуша Шутая-Эштока, аперацыя яшчэ не завершаная, і стан Роберта Фіца далёкі ад добрага:
«Злачынец зрабіў 5 стрэлаў, і прэм'ер-міністр знаходзіцца ў крытычным стане. Ён усё яшчэ знаходзіцца на аперацыйным стале, — заявіў палітык. — Першапачатковая інфармацыя, якую мы маем, гаворыць пра відавочную палітычную матывацыю, пра тое, што рашэнне было прынятае неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў».
Пра тое, што Фіца па-ранейшаму ў аперацыйнай і стан ягоны крытычны, заявілі таксама міністр абароны Славакіі Роберт Каліняк і міністарка аховы здароўя Зузана Долінкава.
Каментары