«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху
Відавочцы паведамляюць, што прагучала 4-5 стрэлаў.
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля замаху.
У кіраўніка ўрада стралялі падчас выязнога пасяджэння кабінета. Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да людзей, якія сабраліся на вуліцы, каб пагутарыць. Неўзабаве хтосьці з натоўпу выгукнуў «Роба, ідзі сюды», а затым пачалася стральба.
Вядома, што ў Фіца страляў 71-гадовы мужчына.
Фіца быў паранены ў грудзі і руку. Яго тэрмінова даставілі на верталёце ў Банска-Быстрыцу, дзе палітыка чакае аперацыя. Жыццё славацкага прэм'ера на дадзены момант па-за небяспекай, паведамляе Jeden Den Plus.
Пасля замаху было перапынена пасяджэнне парламента Славакіі. Пасля пратэстаў дэпутатаў ад апазіцыі спікер Лукаш Блаха заявіў: «Гэта ваша праца».
Каментары