Некалькі еўрапейскіх краін збіраюцца ў найбліжэйшыя дні прызнаць Палесцінскую дзяржаву
Сёння раніцай гэта зрабілі Ірландыя і Нарвегія.
Урад Ірландыі сёння заявіць аб прызнанні дзяржаўнасці Палесціны, піша Reuters. Заява чакаецца а 10-й раніцы. Аналагічнае рашэнне сёння прыме Нарвегія.
Афіцыйна рашэнне Ірландыі не анансавалася, паколькі Дублін узгадняў абвяшчэнне з іншымі еўрапейскімі сталіцамі, сказала крыніца Politico.
Пытанне прызнання палесцінскай дзяржаўнасці Ірландыя абмяркоўвала з уладамі Іспаніі, Славеніі, Бельгіі, Нарвегіі і Мальты. Аб планах Іспаніі абвясціць аб прызнанні Палесціны «на працягу некалькіх тыдняў» у красавіку пісалі раней.
Незалежнасць Палесціны прызнаюць звыш 130 дзяржаў — членаў ААН, уключаючы Расію, Кітай і краіны Лацінскай Амерыкі. Не прызнаюць яе ЗША і большасць краін Еўропы.
Каментары