«Мы больш, чым суседзі». Ціханоўская павіншавала Наўседу з перамогай на выбарах
Ён быў абраны на другі тэрмін па выніках другога тура выбараў, які прайшоў у нядзелю 26 мая.
«Мае сардэчныя віншаванні Гітанасу Наўседу з перавыбраннем прэзідэнтам Літвы. Ваша непахісная падтрымка нашай барацьбы неацэнная. Мы больш, чым суседзі; мы сябры і саюзнікі.
Дзякуючы вашай нязменнай салідарнасці я ўпэўненая, што Беларусь даб'ецца свабоды!» — напісала яна ў Х.
Па даных галоўнай выбарчай камісіі, пасля падліку бюлетэняў на ўсіх 1 895 выбарчых участках Гітанас Наўседа набраў 74,43% галасоў выбаршчыкаў. Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў. Каб аддаць свой голас на выбарах кіраўніка краіны, да скрыняў для галасавання прыйшлі 49,61% грамадзян.
У 2019 годзе таксама ў другім туры сышліся Наўседа і Шыманіце, якія набралі 65,86% і 31,15% галасоў.
Каментары