Участкі закрыліся толькі тры гадзіны таму і канчатковыя вынікі выбараў пакуль не падведзеныя, але з папярэдніх даных відаць, што дзейны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа перамагае сваю канкурэнтку ў другім туры выбараў, прэм'ерку Інгрыду Шыманіце, з ашаламляльнай перавагай, піша Delfi.lt.
Паводле даных з 1650 участкаў (усяго 1895), за Наўседу прагаласавалі 77.17% выбаршчыкаў, а за Шыманіце — 21.28%.
Такім чынам, хоць канчатковыя лічбы будуць, відаць, крыху іншымі, сутнасна гэта нічога не зменіць, упэўненая перамога Наўседы відавочная. Інгрыда Шыманіце ўжо павіншавала яго з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта.
5 гадоў таму, у 2019 годзе, Гітанас Наўседа ў другім туры набраў 65,68% галасоў выбаршчыкаў. Ягонай суперніцай была тая ж Шыманіце.
Каментары
Хаця ў самой Беларусі самы антыбеларускі перамагае ўжо 30 гадоў