Горы прадуктаў, напояў і пакетаў — як выглядаюць сталы на памежным пераходзе на мяжы з Літвой ФОТА
Тым, хто перасякае беларуска-літоўскую мяжу, даводзіцца пакідаць усе ссабойкі і нават бутыляваную ваду.
З 3 чэрвеня запрацавала забарона на ўвоз у Літву сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі. Аднак, як аказалася, яна распаўсюджваецца і на многае іншае.
Другія суткі людзям, якія перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу, даводзіцца пазбаўляцца ад усіх сабоек, напояў і алкаголю.
Людзі самастойна дастаюць усю ежу з багажу, пакідаць даводзіцца нават бутыляваную ваду. Сталы ў пункце пропуску «Меднікі» запоўніліся пакетамі з ежай і бутэлькамі, якія забаранілі завезці ў Літву.
Каментары