Спорт33

Мінінфармацыі дазволіла паказваць Лігу нацый і таварыскія матчы без згоды УЕФА

Раней у гэты пералік былі ўключаныя чэмпіянат свету па пляжным футболе і Еўра-2024.

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік спартыўных спаборніцтваў, якія ў Беларусі нібыта можна паказваць без згоды праваўладальнікаў.

У пералік дададзеныя Ліга нацый і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі па футболе. Мінінфарм дазваляе іх паказваць без згоды УЕФА.

Раней у гэты пералік былі ўключаныя чэмпіянат свету па пляжным футболе і Еўра-2024, які стартуе праз тыдзень у Нямеччыне.

Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый. І ў Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў.

Каментары3

  • Acab
    07.06.2024
    Капіяваньне зьнішчае зыходны прадукт? Не зьнішчае.
    Капіяваньне не крадзёж тады.
    Ад фатаздымкаў і асабістых даных да капіяваньня выяваў твараў, кніжак і трансьляцыяў.
  • Сымон
    07.06.2024
    Галоўнымі медыяпіратамі зараз з'яўляюцца дзяржСМІ.
    Таму праваўладальнікі пададуць пазоў да лукашысцкай дзяржавы, як іхнага ўладальніка.
    Гэта дасць права накладаць арышт на грузы на адрас альбо ад беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.
  • Индеец
    09.06.2024
    Сымон

    Дятел колхозный, умственно отсталый. Галоуными СМИ всегда зъяулялись те, кому платят. Во все времена. Это у тебя эльфийское имя?

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →