Паводле паведамлення прэс-службы Палка Каліноўскага, падчас баёў на Харкаўскім кірунку 9 чэрвеня загінулі два байцы падраздзялення. Іх прозвішчы з меркаванняў бяспекі сяброў і блізкіх, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль не называюцца.
Трагедыя, як паведамляецца, здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе каліноўцы павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля завяршэння выканання задачы. Яны падарваліся на міне і атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Целы загінулых у тую ж ноч былі эвакуяваныя з месца трагедыі, развітанне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.
Каментары
Беларусь па-над усім.