Канал СТБ нечакана паведаміў, што пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе
Тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне» паведаміў, што стаў афіцыйным партнёрам УЕФА па трансляцыі чэмпіянату Еўропы на футболе. З 14 чэрвеня ён пачне паказы чэмпіянату разам з каналам «РТР — Беларусь».
Трансляцыя матча-адкрыцця мае адбыцца ўжо заўтра, 14 чэрвеня, у 22:00 па беларускім часе.
Усе іншыя матчы абяцаюць паказаць у жывым эфіры.
Раней Міністэрства інфармацыі «дазволіла» паказваць трансляцыі Еўра-2024 без згоды праваўладальнікаў. Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый.
У Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў. І здавалася, што ніякіх афіцыйных паказаў чэмпіянату ў Беларусі не будзе.
Якім чынам СТБ удалося змяніць гэтую сітуацыю, пакуль што інфармацыі няма.
Каментары
Во як