У Гродне за каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі праваслаўнага харыста Даніэля Кейта. Вось як яго адшукалі
Падобна, прычына зноў у тэлеграм-акаўнце.
Даніэлю-Ландсэю Кейта 24 гады, ён мінчук. У 2018-м скончыў Рэспубліканскі музычны каледж на дырыжора. Пасля паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па той жа спецыяльнасці. Быў лаўрэатам конкурсу маладых вакалістаў імя Шаляпіна.
Вядома, што хлопец праваслаўны вернік. Да 2019-га спяваў у храме імя Аляксандра Неўскага ў Мінску, які знаходзіцца на вуліцы Казлова, пасля пачаў спяваць у хоры «Усіхсвяцкі», які базуецца ў Храме ўсіх святых на аднайменнай вуліцы ў Мінску.
Ягоны тэмбр — барытон.
Цяпер хлопца затрымалі. Яго вінавацяць у каментарах, якія ён пакінуў у чатах. У асноўным ён спрабаваў спрачацца з прыхільнікамі Лукашэнкі ў розных «ябацькачатах», прычым рабіў гэта даволі прыстойна. Пакідаў ён і каментары ў падтрымку Украіны, на якія сілавікі звяртаюць асаблівую ўвагу, і каментары з асуджэннем гвалту сілавікоў.
Акаўнт Даніэля ў тэлеграме быў прывязаны да яго асабістага нумара, было ў ім і фота хлопца. А фота з пратэстаў, якія дэманструюць сілавікі, захоўвалася ў ягоным тэлефоне — найхутчэй іх адшукалі ўжо пасля затрымання.
Вядома, што яго затрымлівалі ў 2020-м па палітычным адміністрацыйным артыкуле, але за што, не паведамляецца.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары