Польскі банк Santander дыскрымінуе беларусаў па ўласнай ініцыятыве
Павел Латушка атрымаў адказ ад Камісіі фінансавага нагляду Польшчы наконт нядаўна ўведзеных абмежаванняў для беларусаў у банку Santander. Паводле гэтага адказу, гэтыя абмежаванні не з'яўляюцца вынікам інструкцый, атрыманых банкам зверху.
З ліста ад Камісіі фінансавага нагляду Польшчы вынікае, што дзеянні банка не выкліканыя патрабаваннямі польскіх уладаў ці еўрапейскімі санкцыямі.
Рашэнні аб дадатковых патрабаваннях з боку банка да кліентаў былі прынятыя выключна самім банкам. Як растлумачылі ў Камісіі, такія рашэнні залежаць ад шматлікіх фактараў, заснаваных на прынцыпах кіравання рызыкамі.
Пры гэтым Камісія фінансавага нагляду Польшчы інфармуе, што кліенты могуць падаць скаргу ў сам банк, атрымаць кансультацыю ў фінансавага амбудсмена ці рэгіянальных амбудсменаў па абароне правоў спажыўцоў, а таксама ў няўрадавых арганізацыях.
Упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў арганізацыі выступаюць ад імя і ў інтарэсах спажыўцоў, аказваюць дапамогу ў давядзенні спраў да суда і ў іх вядзенні.
Раней беларусы, якія жывуць у Польшчы, пачалі сутыкацца з новым патрабаваннем з боку банка Santander: неабходнасцю наяўнасці ДНЖ у любой краіне ЕС з тэрмінам дзеяння не менш як 12 месяцаў. Калі ДНЖ няма, то банк блакуе мабільную праграму і інтэрнэт-банкінг.
Актывісты склалі петыцыю ў польскі банк Santander з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў
Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы
Папулярны польскі банк увёў яшчэ адно абмежаванне для беларусаў
Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?
Каментары
акром жартаў. хочаш зняць невялікую суму грошаў у ягоным родным банкамаце... кажа - не - такую маленькую суму мы не выдаем. і пры гэтым здымае штомесяц парадку 5р. за тое, што маеш картку іхняга прыўкраснага банку, калі на картцы менш за 500р.
Дзякуй за асвету кейса з Santander