Карткі некаторых банкаў зараз можна хутка заблакаваць праз спецыяльную сістэму
Кліенты некалькіх банкаў цяпер змогуць аператыўна заблакаваць сваю аплатную карту з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы Interactive Voice Response (IVR). Такая інфармацыя з'явілася на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
З 28 чэрвеня опцыя даступная кліентам Беларусбанка, Белаграпрамбанка, Парытэтбанка, БСБ Банка, Банка «Рашэнне», БТА Банка і Цэптэр Банка.
Каб заблакаваць карту без чакання і злучэння са спецыялістам, трэба патэлефанаваць па нумары + 375 (17) 299-25-26. Тэлефанаванне павінна быць з мабільнага тэлефона, які ўказаны ў анкеце банка падчас афармлення карты.
Пасля гэтага спатрэбіцца ўвесці апошнія чатыры лічбы нумара карткі.
У выпадку, калі вы няправільна ўведзяце лічбы з карты, IVR злучыць трымальніка са спецыялістам службы сэрвісу кліентаў. Такі ж алгарытм і пры блакаванні па прычыне няслушнага набору ПІН-кода.
Каментары