У Нёмане каля Мастоў вылавілі сома — два метры з гакам ФОТАФАКТ
Пра рэкордны ўлоў у адным з тэматычных чатаў у месенджары паведаміў рыбак па імені Аляксандр, піша Newgrodno.by.
Даўжыня рыбіны склала 2 метры 25 сантыметраў, а важыў сом 75 кілаграмаў.
Падрабязнасцяў пра рыбалку не вельмі шмат. Мужчына сказаў, што лавіў на рацэ непадалёк ад Мастоў. Клюнуў сом на прынаду з рыбы, на кручок павесілі 200-грамовую гусцяру.
Што зрабіў рыбак з уловам, не паведамляецца.
«Сезон яшчэ не пачаўся, а ўжо ладна патраціўся». Ці можна зарабіць на агародзе, рыбалцы і паляванні?
«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску
Жыхарка Ашмянаў у адзіночку выцягнула шчупака вагой 10 кілаграмаў, хоць дзень з раніцы не задаўся
У Барысаўскім раёне рыбак злавіў вялізнага шчупака ФОТАФАКТ
Каментары