Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная
Па інфармацыі з аб'явы, плошча катэджа складае 930 квадратных метраў, зямельны ўчастак займае 12 сотак. На тэрыторыі знаходзяцца лазня, гараж, альтанка і сажалка. Колькі просяць за яго?
Як гаворыцца ў аб'яве, «эксклюзіўны загарадны дом» узведзены ў класічным стылі па індывідуальным праекце ў экалагічна чыстым раёне. Ён знаходзіцца побач з Юхнаўскім запаведнікам за 15 км ад Мінска. Дом-палац быў пабудаваны з цэглы ў 2020-м годзе.
Палацавыя інтэр'еры дапоўнены мэбляй італьянскіх фабрык: Provasi, Riva, Bellotti Ezio, свяцільнямі Possoni, Masiero. Аздабленне санвузлоў выканана пліткай Versace, гаворыцца ў аб'яве. Кухня ўкамплектавана тэхнікай прэміяльных брэндаў Gaggenau (Германія) і Lacanche (Францыя).
Цана дома — 5 млн даляраў.
Каментары