Толькі 8 краін, у тым ліку Беларусь, падтрымалі Расію ў ААН у пытанні вываду расійскіх войскаў з Запарожскай АЭС
Генеральная Асамблея (ГА) ААН прыняла праект падрыхтаванай Украінай рэзалюцыі з патрабаваннем да Расеі вывесці войскі з Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС). Ініцыятыву падтрымалі 99 з 192 краін.
Супраць выступілі 9 — Беларусь, Бурундзі, КНДР, Куба, Малі, Нікарагуа, Расія, Сірыя і Эрытрэя.
60 краін устрымаліся пры галасаванні.
Звяртае ўвагу, што па-ранейшаму ўстрымліваюцца краіны Цэнтральнай Азіі з Казахстанам на чале.
Устрымліваюцца і Кітай, Індыя, Бразілія, ПАР, Інданезія, Нігерыя, Саудаўская Аравія і Пакістан.
Арменія ўстрымалася, Азербайджан не галасаваў.
Венгрыя і Грузія працягваюць галасаваць у агульным рэчышчы Захаду.
У Афрыцы да цвёрдых саюзнікаў Расіі Эрытрэі і Бурундзі далучылася Малі. А вось яе сябры па канфедэрацыі Нігер і Буркіна-Фасо вагаюцца.
Прынятыя рэзалюцыі носяць рэкамендацыйны характар і не з'яўляюцца абавязковымі да выканання.
Каментары