Цяперашні прэзідэнт ЗША заявіў, што можа адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Але ён згодны прыняць такое рашэнне, калі ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Паводле яго, калі дактары палічаць, што стан здароўя не дазволіць яму выконваць свае абавязкі на пасадзе прэзыдэнта, то Байдэн гатовы ім падпарадкавацца.
«Калі б у мяне выявілі нейкае захворванне, калі б хтосьці, дактары, прыйшлі і сказалі, што ў вас такая праблема», — заявіў прэзідэнт ЗША ў інтэрв'ю CBS News.
Прэзідэнту ЗША Джо Байдэну ўжо 81 год, пра што не стамляецца нагадваць яго галоўны супернік у прэзідэнцкай гонцы Дональд Трамп, якому, праўда, таксама нямала: 78 гадоў.
Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 5 лістапада. 20 лістапада Байдэну споўніцца 82 гады.
Каментары