Грамадства1313

Менка ці Свіслач? Навукоўцы Акадэміі навук, здаецца, паставілі кропку ў дыскусіі, дзе зарадзіўся старажытны Менск

Сталіца Беларусі можа быць на некалькі дзесяцігоддзяў старэйшая.

Фота: БелТА

Навукоўцы Акадэміі навук, здаецца, паставілі кропку ў дыскусіі, дзе зарадзіўся старажытны Менск. Пра гэта паведаміў БелТА загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Аўласовіч.

«Вялася навуковая і грамадская дыскусія на тэму таго, што з'яўляецца адпраўным пунктам у фарміраванні будучай сталіцы незалежнай Беларусі: месца зліцця Свіслачы і Нямігі альбо месца, дзе ручай Дунай упадае ў рэчку Менку. Мы ведалі, што ў XI стагоддзі існавала два паселішчы і там, і там, абодва ўмацаваныя, але не быў зразумелы іх статус, як яны суадносяцца адзін з адным. І толькі археалагічныя даследаванні нам паказалі, што для канца X — першай паловы XI стагоддзя гэта былі несупастаўныя велічыні.

У гэты перыяд на Менцы быў сапраўдны горад з цудоўнай матэрыяльнай культурай, а на Нямізе хоць і было паселішча, але нічога такога не было», — распавёў Аляксей Аўласовіч.

Фота: БелТА

Так, археолагі знайшлі на Менцы шэраг значных артэфактаў канца X — першай паловы XI стагоддзя.

«Цудоўныя паясныя наборы паказваюць прысутнасць тут дружыннікаў. Выяўлены і пісьмовыя прылады. Знойдзена таксама некалькі донцаў гаршкоў з пячаткамі княжацкага трызубца Ізяслава — старэйшага сына Уладзіміра і Рагнеды. Гэта паказвае тут прысутнасць княжацкай адміністрацыі і ў цэлым пашырэнне межаў Полацкага княства.

Атрымліваецца, што тут быў адзін са значных паўднёвых гарадоў на Полацкай зямлі, у той час як на Нямізе ў першай палове XI стагоддзя нічога падобнага не было. Там сапраўды было паселішча, але такіх статусных рэчаў там на гэты час не назіраецца», — адзначыў навуковец.

Фота: БелТА

Далей адбылася летапісная бітва 1067 года, калі князі Яраславічы прыступам узялі старажытны Менск.

«І мы бачым, што пачынаючы з сярэдзіны XI стагоддзя і ўжо тым больш у XII стагоддзі на Менцы больш бедныя знаходкі. Гэта значыць горад згасае. А на Нямізе, наадварот, другая палова XI стагоддзя і XII стагоддзе проста фантануюць статуснымі рэчамі», — звярнуў увагу Аляксей Аўласовіч.

Фота: БелТА

«Так што мы можам паставіць кропку ў гэтай дыскусіі. Было два паселішчы. Аднак Мінск зарадзіўся менавіта на Менцы. А далей адбыўся перанос духу горада на Нямігу ўжо пры Глебу Менскім», — падсумаваў загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі.

Як паведамлялася, у 2022 годзе прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка даручыў гісторыкам разабрацца, дзе менавіта зарадзіўся Мінск. Для гэтага быў складзены план археалагічных даследаванняў комплексу на Менцы.

У 2023 і 2024 гадах праца ішла пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча. Знойдзены ўнікальныя драўляныя канструкцыі і артэфакты, якія дазволілі зрабіць новыя высновы пра гісторыю беларускай сталіцы.

Каментары13

  • Минск зародился в Шкловском районе (Трофимов ручей)
    16.08.2024
    Трофимов ручей дал основу для создания Минска. Истоки Минска именно с этого ручья и начались. Академия Наук Беларуси не даст соврать.
  • барадзед
    16.08.2024
    Камэнтар ад гісторыка для разуменьня кантэксту, дзякуй
    шкада што нашаніва перапячатвае белту і іншыя "точкабаі" без падобных рэмарак
  • Вайцяховіч
    16.08.2024
    Лакіза, пілі гіры, яны залатыя

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?36

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?36

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →