Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, гэтым разам пад памілаванне трапілі 8 жанчын і 24 мужчыны.
17 чалавек з памілаваных гэтым разам маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам.
У 17 палітвязняў ёсць дзеці, з іх двое — шматдзетныя. 9 чалавек — старэйшыя за 50 гадоў.
З ліпеня па верасень пасля ўказаў Лукашэнкі на волю выйшлі 115 чалавек. Пасля на два месяцы вызваленні спыніліся і пачаліся з пачаткам электаральнай кампаніі.
7 лістапада Лукашэнка сваім указам памілаваў яшчэ 31 чалавека.
Такім чынам, агулам з ліпеня па памілаванні вызвалілі 178 чалавек.
Каментары
Остается еще несколько тысяч пленных.