Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў
18 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў вайсковых і спецыяльных званняў праз падтрымку народных пратэстаў у 2020 годзе 21 чалавека — былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў. Сёння з'явіўся іх спіс.
Сярод тых, каго пазбавілі званняў, — экс-гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі (былы афіцэр, ён выкінуў сваю форму ў знак пратэсту) і былы баранавіцкі бізнэсмен Руслан Асадулаеў, якога КДБ назвала кіраўніком Харугваў.
Спіс цалкам:
Ёдка Алег Іванавіч, падпалкоўнік юстыцыі запасу;
Рэкець Андрэй Юр'евіч, маёр запасу;
Станкевіч Антон Станіслававіч, маёр запасу;
Уласавец Іна Сяргееўна, маёр запасу;
Яроменка Раман Віктаравіч, капітан запасу;
Кавалераў Павел Леанідавіч, капітан запасу;
Матусевіч Юлія Уладзіміраўна, капітан запасу;
Мацкевіч Яўген Мікалаевіч, капітан запасу;
Чарнаброўкін Дзмітрый Канстанцінавіч, капітан запасу;
Асадулаеў Руслан Магамедхабібавіч, старшы лейтэнант запасу;
Захараў Ягор Міхайлавіч, старшы лейтэнант запасу;
Дашчынскі Аляксандр Тадэвушавіч, старшы прапаршчык запасу;
Страшкевіч Іван Пятровіч прапаршчык запасу;
Барадзін Сяргей Аляксандравіч, старшына запасу;
Сандалюк Сяргей Васільевіч, палкоўнік унутранай службы запасу;
Майсейчык Генадзь Мікалаевіч, падпалкоўнік міліцыі запасу;
Залеўскі Міхаіл Леанідавіч, маёр міліцыі запасу;
Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч, маёр міліцыі запасу;
Ільін Аляксандр Аляксандравіч, старшы лейтэнант міліцыі запасу;
Зінін Павел Валер'евіч, капітан юстыцыі запасу;
Шыбут Антон Паўлавіч, старшы лейтэнант юстыцыі запасу.
Каментары
Пасля пераабрання "прэзідэнтам" трэцці раз, вусаты парушыў канстытуцыйны лад, і падвёў краіну і нацыю да рэпрэсій і пагрозы вайны. Усе афіцэры, хто яго не спыніў здраднікі прысягі і дзяржавы. Усе ў званні вышэй за маёра у часы службы пры дыктатары павінны быць разжалаваныя да сяржантаў, пазбаўленыя ўзнагарод і афіцэрскай пенсіі, павінны вярнуць у жылфонд свае кватэры і дамы, дадзеныя дзяржавай + забарона займаць пасады і працаваць у сілавых структурах. А пры доказах гвалту павінны сядзець. Вось вам мой погляд на беларускае "прымірэнне"
Думаю, что на самом деле, если бы лука весь список показал, мы бы удивились, сколько людей в погонах повели себя как люди.
Поэтому их и не наказывали в целом. Чтоб не дать другим понять, что было в 2020