Грамадства77

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Па мерках сённяшняй Беларусі Алена Стэфановіч прасоўвае вельмі крамольныя думкі і занадта маргінальныя ідэі. Любога прыхільніка пераменаў за такое даўно б пасадзілі. А вось Стэфановіч пакуль трымаецца на плыву. Распавядаем, чым яна вядомая і што піша ў чатах сваіх паплечнікаў.

Алена Стэфановіч на пікеце ў Гродна. Фота «Гродзенскай праўды»

Хто такая Алена Стэфановіч (aka medic_Z2)?

Днямі падчас дыскусіі ў праграме «Па сутнасці» яе ўзгадаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. «Калі нейкая шваль у Гродне, працуючы ў дзяржаўнай медыцынскай установе, заяўляе, што беларускі пашпарт — проста паперка, калі яны грэбуюць беларускай уладай, калі яны цкуюць Міністэрства культуры, але махаюць чырвона-зялёным сцягам, то яны робяць тое самае [што і «змагары»] і ствараюць негатыўны імідж беларускай улады».

Пад апісаннем Марзалюка лёгка пазнаецца жанчына з асяродку Вольгі Бондаравай — 52-гадовая Алена Стэфановіч. Яна родам з Узбекістана, нарадзілася ў горадзе Чырчык. Вядома, што даўно жыве ў Гродна і мае грамадзянства Беларусі.

Па звестках праекта Digital intelligence team, Алена працуе доктарам у Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродна. У ёй трое дзяцей — два сыны і дачка. Адзін з сыноў Алены працуе вайскоўцам, а яе муж Сяргей — вайсковы пенсіянер.

Засвяцілася публічна яна найперш на пікетах, якія праходзілі перад консультвам Польшчы ў Гродна. З ёй разам хадзіў і сын Іван.

Алена Стэфановіч разам з сынам Іванам на пікеце ў Гродна (па цэнтры са сцягам). Фота з сайта Кампартыі

Па звестках Чорнай мапы Беларусі, заўважаная Стэфановіч і ў даносах. Так, з ліпеня па верасень 2020 года яна тройчы паведаміла ў міліцыю, што «дзеці гуляюць побач з помнікам войнам-памежнікам». А ў маі 2021-га пазваніла ў міліцыю і сказала, што «на асфальце нанесены надпіс «Бондарава — ганьба горада», заўважыла дачка Ганна».

Пісала яна і зварот у КДБ. У кастрычніку 2021 яна паведаміла, што Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады насамрэч створаны амерыканскімі НКА, якія «прасоўваць агрэсіўны фемінізм» і мэта якіх — «кантроль над нашымі дзецьмі». Прычым робіцца гэта быццам «пад прыкрыццём генеральскіх пагон з Саўміна», а гэтыя НКА «ачаравалі чыноўнікаў ды сілавікоў». Зрэшты, Алене паўсюль мрояцца ворагі.

Што яна піша ў чатах?

У чатах Алена вядомая як medik_Z2 або medik_Z. Яна вельмі актыўная ў чатах — мы знайшлі больш за 20 тысяч яе каментароў. У асноўным гэта каментары ў чатах Бондаравай, Эльвіры Мірсалімавай і іх рускамірных сяброў.

Алена Стэфановіч. Фота: grodnonews.by

Мы праглядзелі некалькі тысяч з іх. Галоўныя мішэні Алены — гэта беларускія чыноўнікі і Захад. Асаблівую ўвагу яна надае Уладзіміру Макею і кіраўніцтву Міністэрства культуры. Таксама выступае за поўную інтэграцыю Беларусі і Расіі з выцісканнем беларускай мовы з грамадскага жыцця. Звычайна яна выражае свае думкі, не цураючыся абразаў.

Напрыклад, пра Макея яна піша, што той «лізаў боты англасаксам і стварыў міністэрства, якое найбольш яскрава сябе праявіла ў жнівеньскім путчы 20-га года» і што калі б ён меў болей улады, то «бывай, Саюзная дзяржава». За спінай у Макея «лунае бчб-сцяг». А ў 2016 годзе МЗС з яго падачы «з кожнага праса пачаў прамыўку мазгоў у стылі хахлапрапаганды» пра тое, што, маўляў, усе мусяць насіць вышыванкі.

Цытата Алены пра Макея з чата Бондаравай

Вось яшчэ адна цытата Алены пра Макея і яго ведамства ў характэрным для яе стылі:

«Заўжды дзівілася — чаму гэта Макей вышыванку толькі адзін раз нацягвае на сябе? Выключна 2-га ліпеня (гэта тоўстая Ананіч прыдумала ў гэты дзень святкаваць). У іншыя дні наш пляшывы Вова-еўраінтэгратар носіць грамадзянскае адзенне, а не сялянскі прыкід…

Ані ён, ані ягоная вяртлявая жонка, ані мардаты сынок, ані тоўстая Ананіч — ніхто з іх не гуляе па Мінску і не сядзяць у сваіх кабінетах у лапцях, саламяных капелюшах і палатняных вышытых рубахах. Гэтыя крывадушнікі толькі свайму народу гатовыя навязваць сялянства і апускаць нас на ўзровень аграрнай хутарской дзяржавы, самі — ні-ні…»

Тут Алена прапануе затрымаць Макея

Па яе меркаванні, «уладу ў шматлікіх сферах захапілі панскія падсцілкі» — маўляў, менавіта таму вуліцы ў Мінску названыя ў гонар «Міцкевічаў і Ажэшак».

Асабліва дастаецца Гродзенскаму гарвыканкаму. «Крэсы Усходнія дагэтуль існуюць і не толькі на паперы. Фармальна Гродна і яго ваколіцы ў складзе Беларусі, але насамрэч там балююць падпанскія падсцілкі, якіх чамусьці не вычісцілі пасля 2020», — піша яна.

Пра Лукашэнку яна піша, што яго трэба «здарова крытыкаваць, бо шматвектарнасць і вырошчванне ручных змагароў прадказальна вялі краіну да жніўня 2020 года».

Адзін з паказальных водгукаў Алены

Піша яна і пра іншыя міністэрствы. Па яе меркаванні, там заселі прыхільнікі «змагароў», «Захаду» ды «заднепрывадныя». І яны, маўляў, прасоўваюць у публічнае поле сваіх аднадумцаў.

Асабліва дастаецца Міністэрству культуры, у якое яна агітуе званіць і пытацца, чаму на сцэне выступаюць адны выканаўцы, а іншых не бяруць (асабліва яна прасоўвае спевака Цімура Прахіна, вядомага перадусім сваімі камічнымі вусамі, а не вакальнымі здольнасцямі).

Меркаванне Алены пра беларускіх чыноўнікаў

Таксама, па яе меркаванні, беларуская ўлада няправільна стварае так званую Саюзную дзяржаву. Маўляў, яны спрабавалі скарыстацца Расіяй, дый Крым з Абхазіяй і захопленымі рэгіёнамі Украіны не да канца прызналі. І ў выпадку чаго — здрадзяць.

Каментар Алены Стэфановіч

Не падабаецца ёй і палітыка ў справе абароны і межаў. Маўляў, вакол ворагі, а «Лукашэнка і Макей пасцялілі чырвоны дыван праз мяжу, каб палякі заязжалі туды на Абрамсах». А вось такія пытанні прапануе задаць Аляксандру Вальфовічу:

Каментар Алены датычна беларускай абароназдольнасці

Сябе яна называе «рускай, бо нарадзілася ў СССР». Беларускую мову яна не хоча ведаць прынцыпова і хваліцца, як змушае беларускамоўных чыноўнікаў размаўляць па-руску ды адмаўляецца «запаўняць дакументы на пшэцкай мове».

Адзін з каментароў Алены

Пра беларускую мову яна кажа так: «Яна не карыстаецца ні попытам, ні папулярнасцю. Калі б не патугі дзяржаўнай машыны, то беларуская мова заняла б дастойнае месца ў этнаграфічным музеі, а яе шматлікія дыялекты выкарыстоўваліся б спакойна, як тое было з даўніх часоў». Дасталося і Лукашэнку, які, маўляў, дарма абраў курс на «мягкую беларусізацыю».

Цытата што да дзяржаўнай палітыкі 

За абарону «мовы і іншага ліцвінства» таксама дастаецца і самому Ігару Марзалюку. Маўляў, Лукашэнка «глядзіць на свет яго вачыма». Відаць, ён і сам чытае чаты Бондаравай і яе кампаніі.

Прыклад водгука пра Марзалюка

Беларусіх дзячоў, якія ёй не падабаюцца, яна таксама называе «падсцілкамі». Толькі звычайна нацысцкімі. Напрыклад, так яна называе Ларысу Геніюш і Наталлю Арсенневу, а таксама Адама Мальдзіса.

Цытата Алены пра Адама Мальдзіса

Апраўдвае яна і рэпрэсіі. Ксёндзу Барку, напрыклад, жадала «наматваць соплі на каўнер у камеры». Пра Рамана Бандарэнку яна піша, што ён «абараняў нацысцкую сімволіку», а яго забойства называе «не зусім удалым вынікам».

Выказванне Стэфановіч пра Бандарэнку

Агулам жа ідэі Стэфановіч занадта маргінальныя нават для прыхільнікаў Лукашэнкі ды і агулам для большасці беларусаў. Праўда, сілавікі ды чыноўнікі пакуль іх церпяць — магчыма, баючыся рэакцыі Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Автор
    19.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.11.2024
    Неяк брыдка чытаць
    Бачна, што ў чалавека акцэнтуацыя, а можа і дах троху падцякае
  • Заслуженная белорусофобка
    19.11.2024
    О, эта давно заслужила лишение гражданства и депортацию в ее любимые расеянские дали.

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч7

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін17

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок4

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?10

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч7

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →