Свет55

У Нямеччыне знайшлі скрадзены трактар ​​«Беларус». Злодзеі перафарбавалі яго — новы колер прывёў гаспадароў у шаленства

У Германіі знайшлі скрадзены ў жніўні стары трактар «Беларус» з прэс-падборшчыкам. Злодзеі паспелі перафарбаваць яго, акрамя таго, з кабіны знік бартавы камп'ютар, піша «Беларусь і мір». 

Перафарбаваны трактар. Фота: Хольгер Гланер / Nordkurier

Беларускую сельгасмашыну часоў ГДР з амерыканскім навясным абсталяваннем выявілі дзякуючы наводцы грамадзяніна ўсяго за 10 кіламетраў ад месца злачынства, паведамляе nordkurier.de, які сачыў за гісторыяй. 

На тым жа ўчастку былі знойдзены яшчэ некалькі выкрадзеных транспартных сродкаў, у тым ліку колавы пагрузчык і рознае абсталяванне.

Хто менавіта злодзей, паліцыя пакуль не паведамляе, расследаванне па справе яшчэ працягваецца.

Сын пацярпелага фермера Матыяс Шцюрцэбехер два тыдні чакаў вяртання скрадзенай тэхнікі. Але зараз, калі яе адшукалі, ён не можа быць цалкам шчаслівым.

«Неверагодна — пафарбавалі арыгінальны чырвоны «Беларус» у зялёны. Сіні быў бы ў парадку рэчаў, але зялёны? Зусім не тое! Ведаю адно: ён абавязкова зноў стане чырвоным», — кажа Матыяс.

Аднак самае галоўнае — адсутнасць невялікага бартавога камп'ютара, пры дапамозе якога кіраваўся прэс-падборшчык. Ён рэгуляваў, напрыклад, памер цюкоў і колькасць абмоткі.

«Калі камп'ютар не знойдуць — падборшчык будзе бескарысным. Калі пашанцуе, прыладу можна купіць. У адваротным выпадку спатрэбіцца новы падборшчык», — тлумачыць Шцюрцэбехер.

Між тым сезонная праца, якую мусіў выканаць «Беларус», усё яшчэ чакае. Абыдзецца яе аплата ў суму аж 5 тысяч еўра.

Нагадаем, сельгасмашына з навясным абсталяваннем знікла ў ноч з 15 на 16 жніўня. Тэхніка часоў ГДР была пакінута на ноч пад дрэвамі. Яе кошт ацэньваецца ў 10 тысяч еўра.

Каментары5

  • Фарбуй
    11.09.2024
    Каб быў БЧБ!
  • Однако
    11.09.2024
    Тьфу на вас, раз вы невменяемые. Даже не разместили мой пост о том, что в ГДРовское время на капотах минских тракторов было написано не "Беларус", а "Беларусь". Хотя в обиходе тракторы назвали Белорусами - так в речи несравнимо удобнее.
    Но раз вы такие, то и читать вас больше не стану.
  • Туз
    11.09.2024
    Однако, читай дальше... Ведь ты же "белорус"))

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →