Здароўе2121

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Таксама Ганна Ефімчук растлумачыла, чаму вядомы бодзібілдар з Беларусі раптоўна кінуў весці свае сацсеткі прыкладна год таму.

Ілля Ефімчук. Тут і далей скрыншот відэа на YouTube-канале GoB Channel

Пра смерць 36-гадовага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука стала вядома нядаўна. Цяпер ягоная жонка расказала YouTube-каналу GoB Channel, якім было яго жыццё.

@belarusnovosti Как не стало спортсмена #бодибилдер #спорт #спортивноепитание #качок #качалка #спортзал #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ Last Hope (Slowed + Reverb) - Steve Ralph

Раней Ілля жыў некаторы час у ЗША, потым пераехаў у Дубай. Але, як кажа жонка, бодзібілдару было складана жыць у тым спякотным і вільготным клімаце. Ён жа быў сапраўдным волатам — важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў.

— Яшчэ калі мы жылі ў Дубаі, Ілля лятаў у Маскву ў кардыялагічны цэнтр на поўнае абследаванне сэрца. Тады нічога крытычнага, што б пагражала жыццю, не знайшлі. Я нават учора знайшла дакументы з таго абследавання, перачытала яшчэ раз — класічнае сэрца спартоўца, які спажывае нейкія рэчывы.

Праз тое, што Іллі не пасаваў дубайскі клімат, сям’я вырашыла шукаць новую краіну для жыцця. А тут якраз з’явілася такая магчымасць: бодзібілдару прапанавалі ўвайсці ў долю ў адным еўрапейскім брэндзе. Спартовец зацікавіўся бізнэс-прапановай.

— Ілля знайшоў у Чэхіі даўняга знаёмага, які быў гатовы інвеставаць грошы ў праект. І вось мы пераехалі ў Чэхію, каб займацца тым брэндам адзення. Мы працавалі разам, усё было добра.

Але мінулым летам Ілля захварэў на каранавірус.

— Спачатку думаў, што гэта проста прастуда. Потым ягоны стан усё пагаршаўся і пагаршаўся. Ён не трэніраваўся, не прымаў ніякіх прэпаратаў, шмат адпачываў.

У выніку звярнуўся да доктара. Тэрапеўт зрабіў спартсмену кардыяграму, адправіў здаваць аналізы. А праз некалькі гадзін прыйшло паведамленне: доктар раіў як мага хутчэй ехаць у кардыялагічны цэнтр. Бодзібілдара тэрмінова шпіталізавалі з вострай сардэчнай недастатковасцю. Дактары сказалі, што гэта вельмі частая пабочная з'ява пасля кавіду.

— Калі ён выйшаў з клінікі, было ясна, што ні аб якім бодзібілдынгу гаворкі быць не можа. Ілля вельмі адказна да ўсяго паставіўся. Ён моцна схуднеў і стаў важыць недзе 110 кілаграм.

Па словах Ганны, менавіта такія змены ў знешнасці прымусілі Іллю закінуць свае сацыяльныя сеткі.

— Ён не хацеў у такім вобразе вяртацца ў сацыяльныя сеткі. Усе ж прывыклі, што Ілля вялізны, што ён монстр. А тут… Ён усё яшчэ незвычайны, але ўжо не монстр — проста Ілля Ефімчук.

Жанчына кажа, што падчас першага прыезду ў клініку ў Іллі фракцыя выкіду была ўсяго 15%. Ужо тады дактары давалі не вельмі добры прагноз. Яны казалі, што нават з дапамогай лекаў наўрад ці атрымаецца дабіцца фракцыі выкіду вышэй за 30%.

— Ілля не вяртаўся да трэніровак. Ён толькі хадзіў на прагулкі. Мы дзеля гэтага нават сабаку завялі — каб ён хадзіў з ім шпацыраваць. Потым мы пераехалі за горад, сталі жыць побач з прыгожым паркам: узгоркі, скалы…

Штодзень ранкам Ілля хадзіў па 5 кіламетраў. Кожныя два месяцы ён абследаваўся ў клініцы.

— Фракцыя выкіду ўсё паляпшалася і паляпшалася. У пачатку лета яна была ўжо 45%. Урачы гэтага не чакалі. Доктар яго парадаваў, што гэта ўжо амаль здаровая фракцыя выкіду.

Ганна кажа, што Ілля стаў адчуваць сябе цудоўна.

— Мне здаецца, тое, што адбылося пасля кавіду, Ілля ўспрыняў як знак, што трэба спыняцца і змясціць фокус увагі на нешта іншае, важнейшае. І ён сапраўды змясціў фокус на час, праведзены са мной, на прагулкі. І яму гэта падабалася.

У будучым Ілля планаваў вярнуцца ў качалку, але не для таго, каб зноў ператварыцца ў монстра, а для сябе. Ён адчуваў сябе ўжо даволі добра, каб пачаць трэніравацца.

— Ранкам 6 верасня я спусцілася ўніз, ён гатаваў сняданак. Я абняла яго, пацалавала, адвярнулася — і ён упаў. Я патэлефанавала ў хуткую, дыспетчар пачала тлумачыць, што трэба рабіць масаж сэрца. Хутка прыехала вельмі аператыўна — мабыць, праз 6 хвілін. Яго на верталёце адвезлі ў найлепшую клініку Прагі.

У першы дзень Ганне сказалі, што ў Іллі было спыненне сэрца, ён перажыў клінічную смерць. Бодзібілдара падключылі да апаратаў, ён знаходзіўся ў штучнай коме. Доктар сказаў, што на здымку няма ацёку мозгу, сэрца пачало біцца і ёсць спрыяльны прагноз.

На другі дзень, калі Ганна прыехала, Іллю спрабавалі ўжо вывесці з комы.

— У яго ўжо былі прыадкрытыя вочы, я з ім размаўляла. У яго былі рэфлексы, ён міргаў. Прыборы паказвалі, што ў яго пачашчаецца пульс. Я была з ім побач, у мяне была надзея, што ён мяне чуе і што ён прачнецца.

Але на трэці дзень доктар сказаў Ганне, што ў Іллі знайшлі ацёк мозгу. Бодзібілдар больш так і не прыйшоў у прытомнасць. Пасля чарговага абследавання дактары пацвердзілі смерць мозгу.

Каментары21

  • 1
    15.09.2024
    Спорт на мяжы магчымасцяў нішчыць здароўе. Штодзённая зарадка і актыўнасць + правільнае харчаванне + клопат аб душы – усё, што трэба чалавеку. Спачуванні.
  • булачка
    15.09.2024
    яго б намаганні ды ў мірных мэтах... хлеб расціць...
  • Біл
    15.09.2024
    Ці прывіваўся не расказала.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка2

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодняя елка ўпала і ў Калінкавічах

Дачка памерлага каліноўца працягвае яго справу6

У Бабруйску 97-гадовая жанчына загарэлася ад свечкі, пастаўленай перад абразом7

Венгрыя дамаглася выключэння патрыярха Кірыла з санкцыйнага пакета Еўрасаюза7

Прэзідэнт Ірана наклаў вета на закон аб абавязковым нашэнні хіджаба4

У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі ВІДЭА1

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі3

У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber2

Башар Асад упершыню пракаментаваў сваю адстаўку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка2

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →