Свет77

Венгрыя дамаглася выключэння патрыярха Кірыла з санкцыйнага пакета Еўрасаюза

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта расказаў пра выключэнні з 15-га пакета санкцый супраць Расіі.

Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Венгрыя дамаглася выключэння з пакета кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла, а таксама Алімпійскага камітэта Расіі і пастаяннага прадстаўніка ў ААН Васілія Нябензі.

Па словах Сіярта, Будапешт падтрымаў увядзенне пакета толькі пасля ўліку ягоных паправак, піша magyarnemzet.hu.

«Санкцыі супраць святароў пазбавілі б нават апошняй надзеі на мір», — заявіў венгерскі міністр.

Паводле яго слоў, Будапешту таксама ўдалося захаваць выключэнне на экспарт нафтапрадуктаў з расійскай сыравіны, неабходны для венгерскай кампаніі MOL.

Венгрыя не ўпершыню лабіруе выключэнні патрыярха Кірыла з санкцыйных спісаў: яна рабіла гэта двойчы ў 2022 годзе. Кірыл вядомы сваёй актыўнай падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну.

У 15-ты пакет санкцый Еўрасаюза трапілі 54 фізічныя асобы і 30 арганізацый з Расіі, Кітая і КНДР, у тым ліку расійскія вайскоўцы, якія датычныя да ўдару па бальніцы Ахматдзет у Кіеве, кіраўніцтва кампаній энергетычнага сектара, а таксама асобы, адказныя за дэпартацыю дзяцей, прапаганду і абыход санкцый.

Каментары7

  • Контора рога и копыта
    16.12.2024
    Гебульник орбан гебульнику гундяю помог
  • Ботам
    16.12.2024
    Орбан ужо і не хавае, што працуе на Расію за грошы
  • орбан-чёрт
    16.12.2024
    Ставим крест кирилла-гундяева на ценностях ЕС.
    Брюссельских, желательно, на пару дней, отправить в окопы украинских фронтов, чтобы поняли разницу в кресте кирилла-гундяева и Кресте Иисуса Христа!

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →