Вайна1515

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Баі за Вуглядар з перапынкамі працягваліся са жніўня 2022 года. Сёння стала вядома, што горад акупаваны расійскімі войскамі. Але такую цану за 15-тысячны горад, напэўна, не пагадзіўся б заплаціць кіраўнік ніводнай іншай дзяржавы.

VUHLEDAR, Вуглядар, Угледар
Вуглядар. 22 жніўня 2024 года. Фота: Gaelle Girbes/Getty Images

Пра першыя мясныя штурмы пад Вуглядарам стала вядома ў лістападзе 2022 года. Спачатку горад бамбіла расійская авіяцыя, а затым наперад пайшлі падраздзяленні пяхоты.

Вайскоўцы 155-й брыгады паведамлялі, што камандзір 20-й агульнавайсковай арміі генерал Сухраб Ахмедаў пасылае салдат у дрэнна арганізаваныя штурмы Паўлаўкі пад Вуглядарам, у выніку чаго брыгада страціла каля 300 чалавек і 50% тэхнікі за 4 дні.

24—25 студзеня 2023 года расійскія войскі пачалі другі штурм горада. Паведамлялася, што падчас атак яны страцілі як мінімум 71 адзінку тэхнікі, у тым ліку дзясяткі танкаў, і, імаверна, сотні марскіх пехацінцаў Ціхаакіянскага флоту разам з марпехамі 40-й брыгады і спецназам 14-й асобнай брыгады забітымі і параненымі.

Расійскі ваенкар Ігар Гіркін тады пісаў, што страчана было больш за 30 адзінак бранятэхнікі, стратаў «двухсотымі» толькі ў танкістаў былі «многія дзясяткі», «марпехаў, спецназаўцаў і мотастралкоў загінула яшчэ больш». І, самае галоўнае, па яго словах, усе гэтыя страты аказаліся «аднабаковымі»: украінцы «расстралялі атакуючых, «як у ціры».

У ноч на 13 лютага 2023 года ноччу ўкраінскія ракеты HIMARS дакладна знішчылі штаб батальёна «Усход» пад Вуглядарам.

15 лютага расійскія войскі былі выціснутыя з пазіцый на поўдзень ад Вуглядара. За час баёў, як адзначалі ўкраінскія вайскоўцы, пад горадам адбылася самая буйная танкавая бітва вайны, у ходзе якой Расія страціла, прынамсі, 130 танкаў і бронетранспарцёраў.

Паводле слоў міністра абароны Вялікабрытаніі Бэна Уолеса, за тыя 2 дні Расія страціла каля 1000 салдат, была знішчаная цэлая брыгада. Уолес адзначаў, што мабілізаваных «штурхалі ў мясарубку».

Як піша Forbes, атакі марской пяхоты на Вуглядар у перыяд з лістапада 2022-га па люты 2023 года сталі аднымі з самых крывавых у вайне. 155-я брыгада марской пяхоты, якая на паперы налічвала каля 3000 вайскоўцаў, губляла да 300 чалавек у дзень на працягу некалькіх дзён запар і была амаль знішчаная да лютага 2023 года.

Да лета 2023-га горад быў разбураны. З даваеннага насельніцтва каля 15 тысяч чалавек да лютага 2023 года ў ім засталося менш за 500, а да ліпеня — менш за 100 чалавек.

Destroyed buildings in Vuhledar Разбураныя будынкі ў Вуглядары Разрушенные здания в Угледаре
Разбураныя будынкі ў Вуглядары. Жнівень 2023 года. Фота: Wikimedia Commons

Некалькі атак у ваколіцах горада было праведзена ў маі-чэрвені 2024 года. Так, 28 чэрвеня УСУ знішчылі расійскую калону ў Вуглядары, якая атакавала 72-ю механізаваную брыгаду. Брыгада заявіла, што падбіла 16 танкаў Т-80, 34 баявыя машыны і 19 матацыклаў, а таксама забіла ці цяжка параніла больш за 800 расійскіх салдат падчас штурму.

У пачатку верасня расійскія войскі аднавілі баі ў ваколіцах горада, а 24 верасня распачалі яго штурм. 1 кастрычніка ўначы ўкраінскія абаронцы пакінулі Вуглядар. Расіі дастаўся цалкам разбураны горад, які каштаваў ёй тысяч салдацкіх жыццяў.

«У баях за горад брыгады марской пяхоты і дапаможныя вайсковыя падраздзяленні Расіі страцілі каля тысячы танкаў, баявых машын, грузавікоў і артылерыйскіх гармат», — пісаў 26 верасня Forbes са спасылкай на падлікі WarSpotting.

«Гэта прыкладна дзве брыгады тэхнікі — амаль шэсць працэнтаў усёй тэхнікі, якую Расія страціла за 31 месяц упартых баёў ва Украіне», — адзначае аўтар артыкула.

Якія канчатковыя страты бітвы за Вуглядар, пакуль невядома. Горад знішчаны, але і расіяне страцілі свае найбольш баяздольныя часці.

Каментары15

  • Лапата
    01.10.2024
    Ну канешна, адзявай какошнік і паўzком на каленях слухаць сводку пуціна.
  • Беня
    01.10.2024
    Над кремлем уже белый флаг?
  • Фэйспалм
    01.10.2024
    Калі артыкул называецца "Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара", то ніяк не чакаеш прачытаць у ім: "Якія канчатковыя страты бітвы за Вуглядар, пакуль невядома."

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →