Грамадства

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

У Беларусь прыйшоў штам ХЕС. Каранавірус, праўда, сёння не такі агрэсіўны, як у перыяд распаўсюду штаму «Дэльта», аднак ёсць катэгорыі людзей, якім не перашкодзіць зрабіць прышчэпкі, піша sb.by.

Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

У апошнія месяцы навукоўцы занепакоеныя з'яўленнем новых мадыфікацый віруса, напрыклад, штаму FLiRT, які характарызуецца пераважнай паразай верхніх дыхальных шляхоў і высокай хуткасцю распаўсюду. Але ёсць і добрыя навіны: медыкі мяркуюць, што часцей за ўсё яго клінічнае цячэнне няцяжкае.

Што ж тычыцца вакцынацыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта Ігар Стома перакананы,

што прышчапляцца ўсім запар сёння няма неабходнасці.

Але ёсць групы рызыкі, якім варта зрабіць прышчэпкі. Гэта людзі старэйшыя за 65 гадоў, пацыенты з цяжкімі хранічнымі захворваннямі, анкахворыя, а таксама людзі з ВІЧ або іншымі імунадэпрэсіўнымі станамі. 

Прычым эксперт рэкамендуе гэтым катэгорыям грамадзян прышчапіцца як ад грыпу, так і ад каранавіруса.

— Бустарная вакцынацыя мае значэнне пры выкарыстанні вакцыны «Спутнік Лайт» з актуалізаваным антыгенным складам, які змяшчае варыянт віруса амікрон, — растлумачыў Ігар Стома.

Каментары

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →