Трагедыя здарылася 18 лістапада на тэрыторыі Дуброўскага лясніцтва, паведамляе СК.
Працавала брыгада ў складзе майстра, двух вальшчыкаў і трактарыста. Брыгада пакінула адну сасну, вярхушка якой была надламаная, каб спілаваць яе пры дапамозе тэхнікі.
42-гадовы дрывасек вырашыў самастойна зрабіць працу і стаў пілаваць ствол.
З-за гэтага вярхушка дрэва, даўжынёй 13 метраў, зламалася і ўпала на мужчыну. Ён загінуў на месцы.
Каментары