Усяго патроху66

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту

Тое было не так проста: абое сядзелі ў адзіночках. На розных этапах яны сутыкнуліся з рознымі «тэхнічнымі» выклікамі.

Дэйзі Л. і Джоан Д. зачалі дзіця ў турме — сперму яны перадавалі праз вентыляцыйную шахту. Усё пачалося з запісак і фотаў. Калі яны зразумелі, што гэта каханне, яны перайшлі да практычнай рэалізацыі сваёй задумы.

У інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу WSVN Джоан распавёў: «Мы ніколі не дакраналіся адзін да аднаго, як Дзева Марыя». Тым не менш 19 чэрвеня ў бальніцы Джэксан Мемарыял у ЗША нарадзілася іх дачка, піша BILD.

Спачатку сям'я Дэйзі падазравала, што дзяўчына падвергнулася сэксуальнаму гвалту ў турме, і патрабавала правесці расследаванне. Аднак ДНК-тэст пацвердзіў, што Джоан з'яўляецца бацькам дзіцяці.

Дэйзі асуджаная за забойства свайго былога партнёра. Новаспечаны бацька яе дзіцяці таксама абвінавачаны ў забойстве.

Дні ў адзіночнай камеры былі адзінокімі, таму яны пачалі наладжваць зносіны праз вентыляцыйную шахту ў прыбіральнях сваіх камер.

Дэйзі распавяла тэлеканалу WSVN: «Калі ты так доўга знаходзішся ў ізаляцыі, пачынаеш гаварыць з гэтым чалавекам гадзінамі, пакуль не адчуваеш, быццам вы знаходзіцеся ў адным пакоі».

Яны адпраўлялі адно аднаму запіскі і фатаграфіі, пачаўшы рамантычныя адносіны. Аднойчы Джоан падзяліўся з новай каханай сваёй запаветнай марай: «Я заўсёды хацеў дзіця. Але ў бліжэйшы час у мяне гэта не атрымаецца. Калі б я мог выбраць кагосьці, то выбраў бы цябе». Для Дэйзі гэта не было праблемай — яна адразу пагадзілася.

Вентыляцыйная шахта аказалася іх саюзнікам. «Я заварочваў сперму ў харчовую плёнку прыкладна пяць разоў на дзень на працягу месяца», — успамінае Джоан. Ён скручваў плёнку, як цыгарэту, прывязваў да вяроўкі і перакідваў праз шахту сваёй каханай.

Дэйзі захавала аплікатары, якімі раней уводзіла сродкі ад грыбковай інфекцыі. «Я змясціла сперму ў аплікатары і выкарыстала яго». Пасля некалькіх спробаў яна зацяжарыла.

Цяпер іх перавялі ў розныя турмы, а ўлады пачалі расследаванне.

Дачка расце ў маці Джоана. Бацькі могуць мець зносіны з дзіцем толькі па відэасувязі.

Каментары6

  • leha
    26.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Аёй
    26.11.2024
    АЯкія яшчэ чакпюць па жыцьці гэтую дзяўчынку, калі нараджэньне было такім незвычайным. Праведніцы накшталт Хрыста пэўна не атрымаецца
  • Брэст
    26.11.2024
    Нарадзілася, і слава богу. З'явіўся сэнс у жыцці гэтых зладзеяў.

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →