Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць
Міністэрства абароны Расіі прызнала, што 23 і 25 лістапада тры дальнабойныя ракеты ATACMS, запушчаныя Узброенымі сіламі Украіны, дасягнулі цэляў у Курскай вобласці.
Паводле інфармацыі агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на расійскае Мінабароны, за апошнія тры дні УСУ нанеслі два ўдары дальнабойнай заходняй зброяй па аб'ектах у Курскай вобласці.
23 лістапада пяць ракет ATACMS прыляцелі ў раён населенага пункта Лотараўка па пазіцыі зенітнага ракетнага дывізіёна С-400. Тры з іх нібыта былі знішчаныя, дзве — дасягнулі мэты.
25 лістапада УСУ нанеслі ўдар ракетамі ATACMS па аэрадроме «Курск-Усходні». Сцвярджаецца, што сем ракет былі збітыя, адна дасягнула мэты. У Мінабароны заяўляюць, што ад падзення аскепкаў ракет двое вайскоўцаў атрымалі «лёгкія раненні».
Таксама паведамляюць, што падчас абследавання месцаў прылётаў «пацверджана, што УСУ наносілі ўдары ракетамі ATACMS амерыканскай вытворчасці».
Мінабароны РФ заявіла, што «рыхтуе дзеянні ў адказ на атакі УСУ ракетамі ATACMS у Курскай вобласці».
Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі
Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў
Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі
Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці
Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць
Каментары