Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай
Знайсці партрэт атрымалася дзякуючы спектраскапічнаму аналізу, які разам правялі беларускія і французскія навукоўцы.
«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430.
У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследаванні паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследаванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.
Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць створана ў сярэдзіне XVII ст.
У гэтым месяцы таксама стала вядома, што пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну. 79 гадоў кветкавы нацюрморт хаваўся пад пластом карычневай фарбы на іншым палатне.
Каментары
Спадзяюся на вашае разуменне.