Эканоміка22

За тры гады ў Беларусі ўтрая павялічылі вытворчасць індычаціны

Пра тое, наколькі ў Беларусі пашырылася гадаванне індыкоў, расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання вытворчай пляцоўкі агракамбіната «Дзяржынскі» Капыльскага раёна.

Раман Галоўчанка з кантэйнерам індычаціны. Фота: БелТА

«Індык — важны напрамак развіцця мясной птушкагадоўлі ў краіне, ён ідзе бурнымі тэмпамі. У параўнанні з 2021 годам вытворчасць гэтага карыснага віду мяса вырасла больш чым у тры разы. У нас у краіне цяпер тры пляцоўкі — у Астраўцы, Лідзе і Капыльскім раёне», — сказаў Раман Галоўчанка.

Пляцоўка агракамбіната «Дзяржынскі» ў Капыльскім раёне разлічаная на вытворчасць 6 тыс. тон індычынага мяса ў год, і збіраюцца ў яшчэ адным раёне пабудаваць яшчэ на 4 тыс. тон. А ўвогуле ўжо цяпер, як сцвярджае Галоўчанка, «агульны аб’ём вытворчасці ў краіне будзе каля 10 тысяч тон».

Паводле яго слоў, попыт на такое мяса добры, і яго папулярнасць расце. Ды і сам Галоўчанка яго актыўна спажывае, часта беручы адварное філе на абед.

Асноўная частка беларускай індычаціны прадаецца на ўнутраным рынку, але частка ідзе на экспарт у Расію, куды паставілі больш за 1200 тон.

Каментары2

  • Вожэг
    30.11.2024
    Сапраўды, індык стаў звычайнай з'явай у беларускіх крамах.
  • Ёсік
    30.11.2024
    Вожэг, толькі каштуе ў 3 разы даражэй. Цэлае кураня прыблізна 2 кг па цане 4,5-5,0 руб. за кг, а індычка 16-18 кг па 16,40 за кг. А калі парэзаную па частках - ад 20 рублёў. Нават, вантробы - печань 28 рублёў, страўнік па 13. Шмат хто захоча цэлую індычкі за 250 рублёў адразу ўзяць?

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →