Мінчанка спрабавала выкупіць у скуралупа свайго сабаку і перавяла аферыстам больш за 800 рублёў
У адзін з дзён у жанчыны знік сабака. Яна актыўна шукала гадаванца, у тым ліку ў пабліках, пераказвае гісторыю сталічная міліцыя.
Неўзабаве мінчанцы ў VK напісала невядомая, якая паведаміла, што сабаку прадаюць праз інтэрнэт-суполку. Заяўніца перайшла па спасылцы і перавяла грошы, каб даведацца даныя прадаўца, пасля напісала яму.
Мужчына паведаміў мінчанцы, што яе чацвераногі сябар знаходзіцца ў яго і запатрабаваў унесці перадаплату, пагражаючы што нашкодзіць гадаванцу.
Жанчына пагадзілася, аднак ёй зноў паступіла паведамленне ад невядомай, якая сказала, што прадавец з'яўляецца скуралупам
Спалохаўшыся за свайго сабаку, мінчанка перавяла мужчыну грошы і папрасіла яго не чапаць гадаванца. У адказ на гэта прадавец запатрабаваў заплаціць, абяцаючы, што прывязе сабаку ў скрынцы ва ўмоўленае месца. Мінчанка зразумела, што яе падманулі, пасля чаго звярнулася ў міліцыю.
Каментары