Італьянец хацеў бяспошлінна правезці ў Беларусь ажно 70 кг прадуктаў
Грамадзянін Італіі, які прыбыў са Стамбула ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, меў пры сабе 70 кг прадуктаў харчавання, разлічваючы, што іх можна будзе ўвезці без дэкларавання.
Перасякаць мяжу іншаземец пайшоў праз зялёны калідор, маючы ў багажы дзясяткі кілаграмаў сыру, свежых труфеляў, прашута, каўбас, некалькі літраў аліўкавага алею і алкагольных напояў. Агульны кошт прадуктаў склаў больш за 50 тыс. рублёў.
Да таго ж на гэту партыю ежы, якая выглядала як таварная, у мужчыны не было дакументаў, якія пацвярджалі б яе бяспеку для спажывання.
Сам мужчына пры апытанні яго расказаў, што перамяшчае тавары ў Расію для рэалізацыі ў адной з сетак італьянскіх рэстаранаў.
Мінскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Паводле законаў, італьянец будзе вымушаны выплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна перамяшчанага тавару.
У аэрапорце Сіцыліі затрымалі беларуса з чамаданамі цыгарэт
Беларуска спрабавала ўвезці з Турцыі чатыры чамаданы лекаў «для ўласнага спажывання»
Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?
Беларус вёз праз мяжу 13 тысяч куль
Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу
Каментары
Дзякуй, падлукашэначкі даражэнькія, што любімую не аддалі ў пашчу харчовага дэмпінгу