У польскіх Тыхах, што ў Сілезскім ваяводстве, загінуў 37-гадовы рабочы-беларус. На мужчыну ўпала пліта апалубкі, якая сарвалася з пад'ёмнага крана, паведамляе Most.
Трагедыя адбылася ў сераду, 4 снежня, на будпляцоўцы па вул. Жорскай. Мужчына працаваў на гэтым аб'екце.
На месца прыбылі ратавальнікі, але пацярпелы загінуў на месцы. Гарадскія рэсурсы паведамілі, што гэта грамадзянін Беларусі.
Паліцыя праводзіць следства пад наглядам пракуратуры. Акрамя таго, пра здарэнне паведамілі нацыянальнай інспекцыі працы.
Каментары