Грамадства1717

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце

Сёння так званы «марафон адзінства» дабраўся да Чыгуначнага вакзала ў Брэсце.

Фота: БелТА

Вадзім Гігін сказаў, што цяпер беларускіх спартоўцаў спрабуюць прымусіць выступаць без дзяржаўнага сцяга і гімна.

«Мы, беларусы, павінны любіць сваё і адстойваць, — перакананы ён. — Цяпер Беларусь спрабуюць адсунуць у спорце, палітыцы. Мы гэтага не прапусцім, мы гэтага не даруем. Мы павінны любіць, адстойваць сваё: свой герб, свой сцяг, свой гімн, Лукашэнку. І тады нас будуць паважаць у свеце».

Фота: БелТА

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама адзначыў, што краіна дала яму шмат. Аднак ён лічыць справядлівым паставіць пытанне інакш. «Ёсць такая песня «Што ты зрабіў для Радзімы?». Яна часта гучыць. Гэта вельмі правільная пастаноўка пытання. Калі хочаш чаго-небудзь дабіцца і чакаеш, што табе дасць краіна, не факт, што чаго-небудзь даб'ешся. Гэта пазіцыя, ведаеце, крыху ўтрыманская. Калі ты даеш, пагадзіцеся, у любой справе (сям’я, праца, палітыка), то і людзі табе аддаюць з лішкам», — лічыць Вадзім Гігін.

Давялося далучыць да марафона адзінства алімпійскую чэмпіёнку 2004 года ў бег на 100 м Юлію Несцярэнку.

«Што дала мне Радзіма? Магчымасць бясплатна вучыцца, лячыцца, займацца любімай справай, вельмі вялікую падтрымку ў здзяйсненні сваёй мары — дайсці да алімпійскага п’едэстала. Дзяржава ўсё зрабіла, каб усё атрымалася. Цяпер так жа падтрымлівае мяне ў жаданні быць карыснай. Служыць Радзіме атрымліваецца найперш праз сацыяльна-дабрачынныя мерапрыемствы. Для мяне гэта вельмі важна», — сказала яна.

Каментары17

  • а динства
    21.12.2024
    "Служыць Радзіме атрымліваецца найперш праз сацыяльна-дабрачынныя мерапрыемствы."
    гэта яна так марахвон гэты называе - сацыяльна-дабрачыннае мерапрыемства? дабрачыннае? а што там - грошы яшчэ збіраюць з наведвальнікаў? і не Радзіме та і гігін служыце, а саміведаецекаму
  • :;
    21.12.2024
    У меня другое мнение. Я никогда не голосовал за Лукашенко и не поддерживаю его политику.
  • Мх
    21.12.2024
    "Мы павінны любіць, адстойваць сваё: свой герб, свой сцяг, свой гімн, Лукашэнку. І тады нас будуць паважаць у свеце". Пра мову і культурны код нават гаворкі няма. Толькі "герб, гімн, сцяг, Лукашэнку". Проста прышлыя чыноўнікі, а не беларусы. Хаця пра культурны код яскрава сведчыць мова прамовы - расейская.

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →