Вынікі чарговага маніторынгу перасячэння межаў з Еўрасаюзам паказалі, што ў беларусаў змянілася геаграфія еўрапейскіх паездак.
Як вынікае са звестак, якія апублікаваў Белстат, самай наведвальнай краінай па-ранейшаму з'яўляецца Польшча. Пры гэтым прыкметна вырасла доля паездак у Нямеччыну, а ў краіны Балтыі, наадварот, знізілася.
Так, у Польшчу выязджалі 66,5% грамадзян Беларусі, якія перасякалі наземныя межы, у Германію — 10,7%, Літву — 8,3%, Італію — 6,7%.
Паўгода таму лічбы былі такія: Польшча — 48,2%, Літва — 25,8%, Італія — 6%, Германія — 3,8%, Латвія — 3,1%.
Асноўнымі мэтамі паездак беларусаў у ЕС, паводле апытання на мяжы, з'яўляліся: наведванне родных і блізкіх — 37,7% ад агульнай колькасці, праца — 27,9%, а таксама адпачынак, лячэнне і іншыя прычыны, не звязаныя з працай, — 20,4%.
Каментары