Чарга на мяжы Польшчы з Беларуссю, якая была перад Калядамі, нармалізавалася, праца пункта пропуску «Брэст» ідзе ў звычайным рэжыме, піша Abw.by.
Учора раніцай беларусы, якія перасякалі мяжу, распавялі, што ў чарзе з польскага боку ўсяго пяць аўтобусаў.
Чарговая прыгранічная эпапея з чаканнем па 30 гадзін без элементарных умоў завяршылася, засталіся толькі скептычныя заўвагі.
«Ды там ужо таксісты на аўтобусах былі, для заробку выгналі на Польшчу ўсё, што рухаецца. Попыт сышоў, і чаргі не стала. Гэтак жа і з легкавымі: кожная 10-я выехала, каб чаргу прадаць. Вось такія суайчыннікі», — канстатаваў карыстальнік чата.
У мінулыя выходныя на мяжы было больш за 100 аўтобусаў: беларусы, якія працуюць у ЕС, вярталіся на радзіму на калядныя канікулы.
Каментары