Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»
У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін расказаў, якім чалавекам бачыць палітзняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.
Мікалай Халезін адзначае, што сябруе з Алесем Бяляцкім з пачатку 1990-х гадоў.
«Я яго заўсёды любіў. Я шаную людзей, у якіх ёсць пачуццё гумару. І Алесь здзіўляў заўсёды. Ёсць самаіронія, ёсць такі вясёлы характар, і ты бачыш, што гэта чалавек не подлы, што ён можа выклікаць прыхільнасць да сябе, што ў палітыцы важна».
Халезін пагаджаецца, што Бяляцкі мог бы стаць добрым прэзідэнтам Беларусі, але мае вялікія сумневы, што Бяляцкі б на такі крок пайшоў.
«У мяне толькі пытанне, ці пайшоў бы Алесь на выбары (паводле цяперашняй Канстытуцыі Бяляцкі не можа балатавацца ў прэзідэнты, бо нарадзіўся за межамі Беларусі, у расійскай Карэліі — НН). Не факт, далёка не факт.
Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь. У яго гэтае сузіранне вельмі магутнае. Ён таму і стаў праваабаронцам, што бачыў, дзе праблема. То-бок ён бачыў усе гэтыя парушэнні. У яго вельмі высокі ўзровень эмпатыі. І ён такіх людзей вакол сябе збіраў».
Рэжысёр даводзіць, што дзякуючы асабістым якасцям Алеся Бяляцкага з'явіўся феномен праваабарончага цэнтра «Вясна»:
«Ён падбірае такіх людзей, якія такія ж камфортныя, як ён. Якія спакойныя, могуць гаварыць і рабіць справу, а не выступаць на канферэнцыях».
Халезін лічыць, што менавіта з-за асабістых якасцей Бяляцкі ў свой час быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.
Глядзіце цалкам:
Каментары
Здольны нарот зрабіць асэнсаваны выбар ?
Здольны калі т.зв.эліта дзеячі дамовяцца пагадзяцца свае амбіцыя прыціснуць дзейнічаць разам
Пакуль абмежаваннасць асабістая " шматвектарнасць" уплыва штучна ствараемыя канфлікты разбуралі усе дамоўленнасці