Грамадства22

Кіраўніка Віцебска злавілі на хлусні гараджанам

Падводзячы вынікі года падчас выступлення ў студыі на абласным тэлебачанні, старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў расказаў, што месца для плошчы Герба і Сцяга ў горадзе выбралі самі гараджане праз галасаванне на сайце газеты «Віцьбічы». Але праблема ў тым, што сапраўдныя вынікі ўлады праігнаравалі, заўважае тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» 

Аляксей Героеў падчас выступлення. Скрыншот з відэа

Паводле слоў чыноўніка, 70% удзельнікаў апытання нібыта выказаліся за парк 1000-годдзя Віцебска, дзе і пачалі ўсталёўваць флагшток.

У той жа час захаваўся запратакаляваны скрыншот вынікаў галасавання, які сведчыць, што за за парк 1000-годдзя Віцебска ў галасавалцы было пададзена ўсяго 23,78% галасоў удзельнікаў — і гэта толькі трэці вынік з прапанаваных варыянтаў. А 39,75% удзельнікаў выказаліся за варыянт «іншае»: іх не задаволіла ніводнае з прапанаваных месцаў.

Каментары2

  • Карапуз
    29.12.2024
    Гэта ўжо не навіна. Класічны лукашызм
  • Клясычная Дэмакратыя
    29.12.2024
    А каб згодна з вынікамі апытанак абабіраць ўсіх і ляпіць, што тыцнула большасьць - вялікая розьніца, праўда?

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм2

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Глеб прыехаў з пралукашэнкаўскім «Марафонам адзінства» ў Мазыр16

У навагоднюю ноч, напэўна, будзе дождж1

У Мінску з'явілася «гламурнае таксі»

Васьмікласніцу затрымалі за тое, што павесіла фота байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса3

Памілавалі яшчэ 20 чалавек13

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі10

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн12

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм2

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм

Галоўнае
Усе навіны →