Новыя правілы, уведзеныя расійскім бокам, і ўзмацненне строгасці патрабаванняў да працягласці знаходжання ў краіне разглядаюцца ў першую чаргу ў кантэксце правоў нашых грамадзян.
Пра гэта сказаў кіраўнік прэс-службы МЗС Азербайджана Айхан Гаджызадэ ў адказ на запыт СМІ, піша trend.az.
«Як і ва ўсіх пытаннях знешняй палітыкі, азербайджанскі бок будзе кіравацца прынцыпамі парытэту і ўзаемнасці і ў пытаннях часовага знаходжання і міграцыі. У сувязі з гэтым у бліжэйшыя дні плануецца ўнесці змены ў правілы аб тэрмінах часовага знаходжання грамадзян Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Азербайджанскай Рэспублікі», — сказаў ён.
Каментары