Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт
Яўген Ерчак просіць ад расійскага апазіцыянера 1200 еўра кампенсацыі за фота, узятыя без дазволу.
21 верасня 2024 года расійскі апазіцыянер Ілля Яшын прыязджаў у Вільню, каб сустрэцца з прыхільнікамі. Адным з фатографаў на той сустрэчы быў беларус Яўген Ерчак — ён атрымаў акрэдытацыю ад аднаго з літоўскіх выданняў. А праз некалькі дзён пабачыў зробленыя ўласнаруч партрэты Іллі Яшына і іншыя здымкі з мерапрыемства ў інстаграме Іллі Яшына.
Фатографа абурыла тое, што ў яго не пыталіся дазволу на публікацыю здымкаў, а каля іх не пазначылі ні аўтарства, ні тое, у якога медыя ўзялі гэтыя фатаграфіі.
Ерчак лічыць, што паколькі здымкі былі зробленыя на публічным мерапрыемстве, сам Яшын не мае на іх ніякіх правоў.
Каб выправіць сітуацыю, Яўген напісаў Яшыну паведамленне ў інстаграме, пасля пакінуў каментар тым самым допісам, а ўрэшце даслаў расійскаму апазіцыянеру афіцыйную прэтэнзію на парушэнне аўтарскіх правоў і прапанаваў аплаціць выкарыстаныя здымкі. З таго часу прайшоў месяц, але адказу зноў не было.
У фотаагенцтва Getty здымкі аналагічнага памеру прадаюцца па кошце 300 еўра за фота. Цяпер гаворка ідзе пра чатыры здымкі, таму Ерчак у сваёй прэтэнзіі прапанаваў заплаціць яму 1200 еўра.
Па словах сяброў Ерчака, ён разглядае гэтую суму як штраф за парушэнне аўтарскіх правоў і адмову ад камунікацыі. Маўляў, калі б Яшын адразу адказаў яму, папрасіў прабачэння і пазначыў аўтарства, прэтэнзій бы не было. Але паколькі фатографа ігнаруюць ужо тры месяцы, ён вырашыў змяніць падыход да сітуацыі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Зноў такі святло выкарыстана.
А ці была дамова з электрыкам? Дзе яго імя?
Можа той фатограф натуральна скарыстаўся фатонамі і дзякуй не сказаў.