Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні перанёс у суботу аперацыю па трансплантацыі сэрца.
Цяпер ён аднаўляецца ў адной з бальніц у штаце Вірджынія. Чэйні мае доўгую гісторыю сардэчных захворванняў. Першы сардэчны прыступ ён перанёс яшчэ ў 37 гадоў. У апошнія гады ў яго грудзі імплантавалі прыладу, якая фактычна замяняла Чэйні сэрца.
Чэйні быў другім чалавекам у амерыканскай сістэме ўлады ў 2001-2009 гадах пры прэзідэнце Джорджу Бушу-малодшым.
Крытыкі называлі яго самым уплывовым віцэ-прэзідэнтам за ўсю гісторыю ЗША.Зараз ён часта выказваецца з публічнай крытыкай адміністрацыі Барака Абамы.
-
«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў
-
Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа
-
Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма
Каментары