Грамадства6262

Лукашэнка пра Алексіевіч: Не паспела атрымаць Нобелеўскую прэмію, а ўжо выліла бруд на краіну

Аляксандр Лукашэнка наведаў творчы вечар расійскага кампазітара Віктара Дробыша, які быў арганізаваны ў «Мінск-Арэне». Кіраўнік краіны уручыў Дробышу ордэн Францыска Скарыны, а таксама прайшоўся па Святлане Алексіевіч.

Віктар Дробыш справа.

Лукашэнка падкрэсліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас не вельмі добра казалі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозненне ад асобных нашых «творцаў».

«Скажу зноў жа пра нашых асобных «творцаў», творчых асобаў, нават лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка. 

Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама. Алексіевіч адказала: Ніколі не крытыкавала народ, толькі Лукашэнку. А ўся яго ідэя — абы была ўлада, абы ўтрымаць уладу

Каментары62

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву31

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы35

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →