Грамадства

«Находите эту тварь и убирайте». Эксперты пацвердзілі, што жорсткія загады сілавікам аддаваў Караеў

Незалежная экспертыза пацвердзіла голас былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева на стужцы з абразамі беларусаў і патрабаваннем да ГУБАЗіК прыбіраць нязгодных. 

Гаворка ідзе пра два запісы. На першым Караеў выступае перад байцамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, якое стаяла ў першых шэрагах пераследу прыхільнікаў перамен.

Караеў на запісе прызнае, што сілавікі не былі гатовыя да пратэстаў такога маштабу. Разлічвалі, што незадаволеных будзе столькі ж, колькі пасля выбараў у 2010-м. 

«У вас на ўсё хапіла сілаў, — казаў міністр. — У першыя чатыры дні «групы атакі», пра якія ўжо ведае прэзідэнт, разам з АМАП і ўнутранымі войскамі ўратавалі краіну».

Беларускі народ Караеў на тым запісе называў «тупаватым», казаў, што людзі «не бачаць далей за пяць метраў ад носу» і наогул гэта «тлустыя абывацелі». Сілавікі ж, на яго думку, «гасударавы людзі». 

Пры гэтым у ранейшых інтэрв’ю Караеў з крыўдай адзначаў, што яму неаднаразова даводзілася чуць абразы ў свой адрас, звязаныя з ягонай нацыянальнасцю, маўляў, апаненты пераходзяць усе межы, прыгадваюць яму, што ён асецін.

На другім запісе, дзе паводле экспертаў таксама зафіксаваны голас Юрыя Караева, той праходзіцца па Сяргею Ціханоўскім: «Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць! Хай здохне там!»

Экспертызу замовіла праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва». Запісы вывучала спецыяліст незалежнай экспертызы ААТ «ГлавЭксперт». Выснова — голас на аўдыёзапісах адзін і той жа, што і ў арыгінальных інтэрв’ю Караева на дзяржаўным тэлебачанні. Прыкметаў мантажу на аўдыёзапісах няма.

Нагадаем, у кастрычніку 2020 года, калі ў Беларусі яшчэ працягваліся масавыя пратэсты, Караева адправілі ў адстаўку і панізілі — ён стаў памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. Ягонае месца ў міністэрстве заняў былы начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў, які таксама звязаны з разгонам дэманстрантаў.

Каментары

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім23

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці8

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка16

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім23

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Галоўнае
Усе навіны →