Здароўе

10 найлепшых натуральных антыбіётыкаў: што гэта за расліны і як яны дзейнічаюць?

Калі мы хочам падмацаваць імунную сістэму і дапамагчы арганізму ў барацьбе супраць інфекцый, варта пашукаць так званыя натуральныя антыбіётыкі. Гэта расліны з кампанентамі, якія забіваюць шмат бактэрый і грыбкоў, пры гэтым не выклікаюць ніякіх пабочных эфектаў, піша onet.pl.

Фота pixabay.com.

Цікава, што такія расліны могуць нават знішчыць шмат такіх мікраарганізмаў, якія ўстойлівыя да звыклых нам антыбіётыкаў у таблетках. Але майце на ўвазе, што прыродныя антыбіётыкі не могуць замяніць лячэнне, рэкамендаванае медыкамі.

Часнок

Першы і дужа папулярны з такіх прыродных лекаў — гэта часнок. Звычайна яго і аналагічныя расліны ўжываюць пры сінусіце, болях у горле, грыпе, прастудзе і кішэчных расстройствах. Рэгулярнае ўжыванне часнаку паляпшае цыркуляцыю крыві, зніжае крывяны ціск і колькасць «шкоднага» халестэрыну ў арганізме. Аліцын — рэчыва ў складзе часнаку — шкодна ўплывае на шмат відаў грыбоў, у тым ліку на тыя, што выклікаюць цвіль і малочніцу.

Цыбуля

Яшчэ адна расліна, якая, падобна да часнаку, змяшчае ў сябе злучэнні серы, у тым ліку і аліцын. Сок цыбулі знішчае бактэрыі, што выклікаюць інфекцыі скуры, і паскарае зажыўленне ран, апёкаў і акнэ, а таксама дапамагае пры хваробах дыхальных шляхоў. Даказана, што цыбуля прадухіляе атэрасклероз і зніжае ўзровень цукру ў крыві ў дыябетыкаў.

Фота pixabay.com.

Каб стварыць натуральныя лекі з цыбулі, проста разрэжце яе на кавалкі, дадайце да яе мёд ці, магчыма, лімонны сок. Пакіньце сумесь на ноч у цёплым месцы, час ад часу перамешвайце яе, і потым працадзіце.

Журавіны

Таксама маюць моцныя антыбактэрыяльныя ўласцівасці, ды яшчэ ім уласцівы фунгіцыдны эфект — то-бок журавіны шкодна ўплываюць на грыбы. Спажыванне гэтых ягад дапамагае пры лячэнні розных інфекцый, у тым ліку выкліканых бактэрыяй E. coli — у асноўным гэта інфекцыі мачавога тракту. Гіпуравая кіслата, што ўваходзіць у склад журавін, прадухіляе рост бактэрый на сценках жоўцевага пузыра.

Іншыя складнікі журавінаў — фруктоза і працыянідзіны — не даюць бактэрыям прыляпляцца да клетак, таму журавіны прадухіляюць карыес і парадантоз.

Праполіс

Яго часам называюць антыбіётыкам 21-га стагоддзя. Яго выкарыстоўваюць пры інфекцыях накшталт герпесу і грыпу, пры хваробах верхніх дыхальных шляхоў і некаторых стаматалагічных і гастраэнтералагічных праблемах. Праполіс таксама здольны палепшыць стан усяго арганізма адразу: ён узмацняе імунітэт, паскарае зажыўленне ран, паляпшае вывядзенне шкодных металаў.

Чабор

Эфірны алей чабару мае супрацьпаразітарныя і бактэрыцыдныя ўласцівасці, а таксама шкодна ўплывае на грыбкі. Гэтаму алею ўласцівы заспакаяльны і адхарквальны эфект. Настойка чабару, у сваю чаргу, дапамагае пры праблемах з страваваннем і можа выкарыстоўвацца для дэзынфекцыі малых ран. Пры гэтым алей чабару мае шэраг супрацьпаказанняў, таму варта пракансультавацца з доктарам перад тым, як яго выкарыстоўваць.

Чабор. Фота pixabay.com.

Арэгана

Нельга не ўзгадаць такі натуральны антыбіётык, як арэгана. Рэчывы тымол і карвакрол у яго складзе забіваюць шмат бактэрый, нават знакамітую Helicobacter pylori, што выклікае хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Яшчэ арэгана ўплывае на малочніцу, сальманелёз, бранхіт, праблемы з кішэчнікам і лямбліёз.

Пры знешнім выкарыстанні гэтая расліны здымае боль ад рэўматызму і мігрэні.

Базілік

Эфірны алей базіліку — добры сродак у барацьбе з запаленнямі, бактэрыяльнымі і паразітарнымі інфекцыямі. Настойка лісця гэтай расліны ратуе ад нястраўнасці і недахопу апетыту, дапамагае пры метэарызме. Кампрэсы з такой настойкай зніжаюць ацёкі і лечаць мігрэнь. Базілік нельга выкарыстоўваць занадта доўга, а некаторым катэгорыям людзей ён увогуле не падыходзіць. Маленькім дзецям, цяжарным жанчынам і кормячым маці лепей устрымацца ад такога антыбіётыку.

Шалфей

Яшчэ адзін прыродны антыбіётык — гэта шалфей, эфірны алей якога дапамагае пры грыпе і бактэрыяльных інфекцыях. Ён таксама палягчае сімптомы гінгівіту і танзіліту, здымае востры боль у горле. Настойка шалфею спрыяе страваванню, дапамагае пры метэарызме і адрыжцы, пры гарманальных збоях. Пры гэтым трэба памятаць, што алей шалфею нельга прымаць унутр, бо ён шкодны для нервовай сістэмы. А вось лісце гэтай расліны абсалютна бяспечнае, калі толькі вы не ўжываеце яго занадта доўга.

Карыца

Фота pixabay.com.

З карыцы дабываюць эфірны алей, які дапамагае пры акнэ і малочніцы, лечыць гастраэнтэралагічныя хваробы. Карыцу ўжываюць, каб пазбавіцца ад нястраўнасці, метэарызму, дыярэі і млоснасці, яна зніжае гіперкіслотнасць страўнікавага сока. Але ж цяжарным жанчынам нельга ўжываць лекі, зробленыя з дапамогай карыцы, бо яна павышае рызыку неданошвання.

Хвоя

Нельга пераацаніць каштоўнасць такога прыроднага антыбіётыку, як хвойны алей. У дадатак да бактэрыцыднага эфекту, хвоя дапамагае супраць кашлю, таму настойку хвоі ўжываюць пры хваробах верхніх дыхальных шляхоў. Інгаляцыі з хвойным алеем ратуюць ад прастуды, а шкіпінарны алей, выраблены з хвойнай смалы, лечыць болі ад рэўматызму і стымулюе цыркуляцыю крыві.

Чытайце таксама: Некаторых вакцын хапае на ўсё жыццё. Вось чаму з кавідам не так

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →