Грамадства11

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку

Адныя беларусы ўдзельнічаюць у зборы подпісаў, каб пазбегнуць праблем, іншыя адмаўляюцца, каб не быць часткай фарсу. Але ўсіх аб'ядноўвае адчуванне бескарыснасці і фальшывасці гэтага дзеяння. Пра гэта выданню Ex-press.by расказалі і тыя, хто паставіў подпіс, і тыя, хто адмовіўся.

Антон:

«Падпісваў. На працы прапанавалі — ну як адмовіцца? Вакол усе даносчыкі, ні выказацца, ні нават скрывіцца нельга. Начальства не проста папрасіла, а літаральна ўручыла ручку: «вось, падпішыце». І ўсё. Галоўнае — не думаць пра наступствы і не верыць у гэтыя «выбары».

Ксенія:

«Працую ў школе… Вядома, падпісала. Як тут не падпісаць, калі цябе так «міла» просяць з непадробнай дабрынёй? Хіба можна адмовіцца? І ніякіх ілюзій…»

Ігар:

«Не падпісаў, у такія гульні не гуляю. Занадта відавочна: гэта нібыта як выбары, але насамрэч — проста цырк. Лепш трымацца далей. Паглядзіце самі: акрамя Лукашэнкі ў спісе толькі фрыкі або ноўнэймы. Нічога добрага не чакаю. Гэта спектакль для Захаду: маўляў, глядзіце, у нас дэмакратыя. Але, здаецца, ніхто ўжо не верыць».

Аляксандра:

«Не падпісала. Хоць магла б — з-за інстынкту самазахавання. Але не веру, што мае подпісы на паперцы нешта зменяць. Усё гэта больш падобна на фарс. Калі на цябе глядзяць, як на шрубку сістэмы, якая павінна зрабіць яе «жывой», я аддаю перавагу застацца ў баку.

У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве. У храме Сергія Раданежскага проста падчас літургіі подпісы збіраў Міхаіл Адзінец, старшыня выбарчай камісіі ў 2020 годзе, дырэктар Цэнтра творчасці і турызму для моладзі. Без сораму і сумлення!»

Міхаіл:

«Не стаў падпісваць. І на выбары не пайду. Не веру ў рэальную магчымасць выбару ў такіх умовах. Шчыра кажучы, палохае сама ідэя падпісваць тое, што заўтра можа быць выкарыстана супраць мяне. Не хачу пэцкаць рукі. Усё роўна рэжыму канец».

Святлана:

«Прашу брата, які жыве ў Беларусі, падпісацца за Лукашэнку, якога ненавіджу ўсімі фібрамі душы. Толькі таму, што калі пачнуцца непрыемнасці, яго сям'і няма каму дапамагаць. Гэта зневажальна, але выбару няма… Сама ад сябе ў шоку. Але мне здаецца, там цяпер так страшна…»

Каментары1

  • Ганьба
    23.11.2024
    Трэба заканчваць гэтае падпісаў-не падпісаў. Адных змусілі страціць сябе, забяспечваючы ненадзейную бяспеку; у іншых не паставіць нікому не патрэбны подпіс - адзіная магчымасць захаваць самапавагу. Нас выратуе толькі зброя. Ну ОК, яшчэ нас выратуе 20 год чакання і змена пакаленняў...

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →