Свет

Грузы «Беларуськалія» ў Клайпеду будуць пастаўляцца як мінімум да канца снежня

8 снежня канчаткова набылі моц ўведзеныя ў жніўні санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія», але літоўская чыгунка (Lietuvos gelezinkeliai) яшчэ возіць груз калійных угнаенняў у Клайпедскі порт.

У снежні Літоўская чыгунка, якая знаходзіцца ў дзяржкіраванні, яшчэ будзе перавозіць праз Літву ў Клайпедскі порт грузы «Беларуськалія», які з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў угнаенняў.

Кампанія грузавых перавозак LTG Cargo ў снежні павінна перавезці каля 1 млн тон угнаенняў. Гэта азначае, што, як і раней, праз тэрыторыю Літвы будуць рухацца па 6-9 саставаў у суткі, паведамляе Delfi.

Па дамове з Lietuvos gelezinkeliai беларуская кампанія ўжо разлічылася за правоз гэтых грузаў загадзя. Пра гэта было паведамлена 8 снежня, калі канчаткова набылі моц санкцыі ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія».

Як гаворыцца ў паведамленні, ці будуць гэтыя паслугі прадастаўляцца беларускай кампаніі і далей, будзе залежаць ад рэжыму санкцый, рашэнняў дзяржаўных ведамстваў і пазіцыі банкаў у пытанні абслугоўвання яе грашовых пераводаў.

«У сувязі з сітуацыяй Lietuvos gelezinkeliai вядзе кансультацыі з ведамствамі ЕС і ЗША, сярод якіх Бюро кантролю за замежнымі актывамі Казначэйскага дэпартамента ЗША (OFAC).

У сярэднім LTG Cargo перавозіла больш за 10 млн тон грузаў «Беларуськалія» за год амаль за 60 млн еўра.

У мінулы чацвер у пашыраных спісах санкцый ЗША апынуўся і экспарцёр прадукцыі «Беларуськалія» — «Беларуская калійная кампанія». Здзелкі з ёй павінны быць завершаныя да 1 красавіка наступнага года.

Па словах кіраўніка Клапейдскага порта Альгіса Латакаса, гэта дазваляе кантраляванаму Ігарам Дубавіцкім і «Беларуськаліем» тэрміналу насыпных грузаў (Biriu kroviniu terminalas), які ў Клайпедскім порце грузіць угнаенні «Беларуськалія», працаваць да красавіка.

«Тэрмінал гатовы працаваць, бо яны могуць да 1 красавіка ажыццяўляць плацяжы ў далярах ЗША. Яны пакуль працуюць, і яны бачаць тут выхад», — сказаў BNS кіраўнік Клайпедскага порта.

Прэм'ер Інгрыда Шыманіце ў аўторак сказала, што ў сераду будзе больш інфармацыі па пытаннях, звязаных з санкцыямі ЗША. Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што рэалізацыя санкцый ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія» залежыць ад прадпрыемстваў, аднак не выключыў і магчымасць умяшання ўрада.

Каментары

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі7

Грамадстваабноўлена7

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі7

Грамадстваабноўлена7

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →