Кіно

«Матрыца: уваскрашэнне». І што нам там стварыў штучны інтэлект?

22 гады таму «Матрыца» рэвалюцыянізавала візуальныя эфекты. «Матрыца: уваскрашэнне» ўздзейнічае інакш.

pastedGraphic.png
Керы-Эн Мос і Кіану Рыўз вярнуліся ў «Матрыцы: уваскрэшанне», сіквэле фільма, першая частка якога з'явілася яшчэ ў 1999 годзе. Фота Warner Bros. Pictures.

Сіквелы звычайна выклікаюць шквал крытыкі незадаволеных гледачоў. На прэм’еру апошняй «Матрыцы» адгукаліся таксама па-рознаму, аж да выхаду на дыскусію Вачоўскі з Бадрыярам.

Джон Юргенсэн у The Wall Street Journal засяродзіўся на тэхнічным баку фільма ды пагутарыў са стваральнікамі спецэфектаў з першай і з апошняй «Матрыцы». У выніку ён падсумаваў свае веды пра сучасны кіношны візуал і думкі яго стваральнікаў ды паспрабаваў разабрацца, чаму апошняя «Матрыца» выглядае візуальна стрыманай, хоць яе продак у 1999 годзе быў прарыўным акурат сваімі спецэфектамі і паўплываў на ўсё, ад відэагульняў да баевікоў, і нават на Metaverse, да стварэння якой падступаюцца цяпер.

Візуальныя эфекты ў першай «Матрыцы» былі рэальна ашаламляльныя.

У 1999 годзе рэжысёры сумелі зрабіць так, што Неа, сыграны Кіану Рыўзам, літаральна кідаў выклік фізіцы, ухіляючыся ад куль на экране. Гэты спецэфект узрываў розум. Тады нарадзіўся выраз bullet time («булет-тайм», спецэфект спынення часу), які змяніў наша ўяўленне пра баевікі і чаканні ад відэагульняў.

У новым сіквэле «Матрыца: уваскрэшанне» яго стваральнікі выкарыстоўвалі тэхналогіі значна больш высокага ўзроўню, у тым ліку трохмерныя выявы, вырабленыя штучным інтэлектам. Але пасля 22 гадоў лічбавай эвалюцыі высакаякасныя кінаэфекты выйшлі на плато набліжэння да ідэалу.

«Мы прайшлі шлях ад таго, што здавалася немагчымым, да свайго роду няздольнасці стварыць нечаканае» ў кінаіндустрыі, — кажа Джон Гаэта, які ў свой час удзельнічаў у стварэнні «спецэфекту кулі». Ён быў дызайнерам візуальных спецэфектаў у першых трох фільмах «Матрыца», а цяпер працуе для Metaverse Цукерберга.

pastedGraphic_1.png
Кола з камер дапамагло стварыць спецэфект «спынення часу», які дазволіў Кіану Рыўзу і Х’юга Уівінгу кінуць выклік фізіцы ў «Матрыцы». Фота: калекцыя Warner Bros / Everett.

Пасля гэтага мы пабачылі ў фільмах машыну, якая пераскоквае з абрыва на абрыў («F9»), Раяна Рэйнальдса, ашалелага ў відэагульні («Вольны хлопец»), і монстраў, якія руйнуюць панараму Ганконга («Гадзіла супраць Конга»). «Ваў, крута зроблена!» — захапляўся глядач.

Персанажы, цалкам створаныя камп'ютарам, усё яшчэ не да канца праўдападобныя, «але я не ўпэўнены, ці ёсць яшчэ штосьці, чаго немагчыма зрабіць, маючы дастаткова грошай і часу», — кажа Ян Фэйлз, рэдактар часопіса «befores & afters», які асвятляе мастацтва спецэфектаў.

Студыі візуальных эфектаў канкуруюць і вядуць стрымінгавыя войны.

У той жа час некаторыя рэжысёры рэагуюць на гонку ўзбраенняў VFX досыць стрымана. «Дзюна» Дэні Вільнёва пераносіць нас на пустэльную планету Аракіс, якая выглядае вельмі натуралістычна. Рэжысёр не набліжае гледачоў да флоту касмічных караблёў, што ідуць у атаку, а паказвае далёкі сілуэт у начной засадзе, перадаючы змрочнае адчуванне маштабу.

«Ён проста паказваў рэальнасць свету», — кажа Наміт Малхотра, выканаўчы дырэктар DNEG, кампаніі па стварэнні візуальных эфектаў, якая працавала над «Дзюнай» і «Матрыцай: уваскрэшанне». Ён дадае: «Калі вы выдаткоўваеце такія грошы, кінематаграфістам цяжка стрымліваць жаданне большай, крышачку большай грандыёзнасці».

У новай «Матрыцы» рэжысёрка Лана Вачоўскі гуляе з чаканнем таго, што працяг павінен падымацца на прыступку вышэй за арыгінал. Спойлер: у фільме персанаж містэра Рыўза — ізноў дызайнер відэагульняў, чый суперхіт называўся… ес! «Матрыца»! Падзеі ў кінафраншызе нібыта адбываліся ў свеце яго відэагульні з той знакавай паслядоўнасцю дзеянняў, у якой Неа скрыўляе час і прастору. Калі група распрацоўшчыкаў відэагульні накідвае ідэі для працягу «Матрыцы», адзін заяўляе: «Нам патрэбны новы булет-тайм!»

Пачатковы bullet time быў «a borderline hack», прарыўным крокам, успамінае Гаэта. 120 камер здымалі Рыўза, завіслага на тросах. Тыя кадры былі змантажаваныя камп'ютарным прыкладаннем, каб імітаваць рух камеры ў запаволенай здымцы. Гэтую тэхналогію цяпер называюць «аб’ёмны захоп». Шматлікія камеры фіксуюць людзей або прастору з усіх бакоў, а потым штучны інтэлект яднае гэтыя відэа ў трохмерны матэрыял, які можна праглядаць і змяняць з любога ракурсу.

Паводле слоў кіраўніка візуальных эфектаў Дэна Гласа, каманда «Матрыцы: уваскрэшанне» выкарыстоўвала аб’ёмныя здымкі «эканомна». У той жа час Вачоўскі таксама разлічвала на рэальныя месцы здымак у Сан-Францыска і фізічныя эфекты — напрыклад, як Рыўз скочыў з 43-павярховага будынка разам з партнёркаю Кэры-Эн Мос. «Ідэя была ў тым, што гэта навейшы апдэйт сімуляцыі «Матрыцы», таму Лана хацела, каб усё выглядала больш рэалістычным», — кажа Глас.

pastedGraphic_4.png
Ях’я Абдул-Мацін II у ролі Марфеуса ў «Матрыцы: уваскрэшанне». Фота Warner Bros. Pictures.

У 1999 годзе візуальныя эфекты «Матрыцы», створаныя на пераломе аналагавых і лічбавых тэхналогій, атрымалі Оскара, перамогшы створаных камп'ютарам істотаў з прыквела Star Wars «Прывідная пагроза».

Сёння спецыялісты з каманды спецэфектаў арыгінальнай «Матрыцы» дамагаюцца прарыву ў сумежных галінах. Кім Лібрэры, які працаваў над візуальнымі эфектамі арыгінальнай трылогіі, цяпер галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі Epic Games Inc., вытворцы «Fortnite». Нядаўна ён разам з Вачоўскі працаваў над праектам на тэму «Матрыцы» Unreal Engine ад Epic, стваральнікі якога выкарыстоўваць яго для вырабу 3D-сусветаў.

Рэжысёры прыстасоўваюць прыёмы з кінематографа для стварэння асяроддзя, у якім віртуальныя камеры могуць перамяшчацца ў рэжыме рэальнага часу, нібы ў відэагульні.

У новым фільме «Матрыца» Unreal Engine згенэраваў налады для спарынгу між Неа і Марфеусам (Ях’я Абдул-Мацін II) у «дадзё» баявых мастацтваў, абнавіўшы сцэну з арыгінальнага фільма.

«Спантаннасць выветрылася з кінаіндустрыі з-за агульнай складанасці стварэння візуальных эфектаў», — кажа Лібрэры. «З дапамогай тэхналогіі рэжыму рэальнага часу мы спадзяёмся вярнуць на экраны шчаслівыя выпадковасці».

Былы стваральнік кінаэфектаў бачыць вялікую будучыню ў 3D-сусветах будучай віртуальнай экасістэмы, якая атрымала назву metaverse, метасусвет.

У пэўным сэнсе, гэты зрух быў прадказаны фільмам пра рэальнасць, пабудаваную з камп'ютарнага коду. Гаэта кажа: «За 20 гадоў мы перайшлі ад канцэптаў і спецэфектаў да пачатку ўвасаблення гэтых канцэптаў і спецэфектаў у выглядзе метасусвету».

* * *

Нагадаем, што галоўную ролю ў фільме «Матрыца: уваскрашэнне» сыграў усё той жа акцёр — Кіану Рыўз.

Калі першыя тры часткі здымаліся сёстрамі Вачоўскі, то за чацвёрты эпізод узялася толькі Лана Вачоўскі. 

Як і ў папярэдніх фільмах франшызы, сюжэтам «Матрыцы-4» стала супрацьстаянне галоўных герояў камп'ютарнай сістэме «Матрыца», якая ўзяла кантроль над Зямлёй. Вось трэйлер:

Каментары

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →