Знакаміты пілот Формулы-1 Міхаэль Шумахер выйшаў з комы. Пра гэта паведамляе Bild са спасылкай на менеджара аўтагоншчыка Сабіну Кім.
Прадстаўнік Шумахера заявіла, што сяміразовы чэмпіён свету ўжо не ў коме і пераведзены са шпіталя ў Грэноблі ў рэабілітацыйную клініку. Міхаэль таксама рэагуе на галасы і дотыкі.
Былы спартсмен трапіў у кому ў канцы снежня 2013 пасля няшчаснага выпадку на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах. Шумахер катаўся на лыжах і зваліўся, а затым стукнуўся галавой аб камень.
З тых часоў самы паспяховы гоншчык у гісторыі аўтаспорту знаходзіўся без прытомнасці і перанёс некалькі аперацый.
Каментары