Ад сёння сонца павяртае на вясну.
Той самы амерыканскі сурок Філ, AP
У ЗША і Канадзе сёння адзначаецца Дзень сурка.
Лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок Філ са штата Пенсільванія вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю, інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.
Што такое Дзень сурка? Насамрэч сёння, 2 лютага, каталікі адзначаюць Грамніцы (15 лютага іх святкуюць праваслаўныя). Царкоўная назва «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» — «Стрэчанне».
На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі, і яны аберагалі хаты ад перуна.
Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.
Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка, ці 6 мая] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),
«Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).
Каментары